Народны сямейны ансамбль «Граўжанцы” стаў пераможцам рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці

Культура

Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці” стаў традыцыйным. І на гэты раз гасцінны Слонім прымаў музыкаў з усіх абласцей нашай краіны. Галоўная задача фестывалю – паказаць значнасць і вялікую каштоўнасць сямейнай творчасці. Гродзенскую вобласць на фестывалі прадстаўляла некалькі калектываў. Адзін з іх – народны сямейны ансамбль “Граўжанцы”. Выступленне калектыву ўзрушыла слухачоў, а члены журы адзначылі высокі ўзровень музычнага майстэрства артыстаў. У выніку, калектыў быў узнагароджаны дыпломам першай ступені ў намінацыі “Харавое мастацтва”. Перамога такога ўзроўню стала цудоўнай нагодай для далейшага творчага развіцця.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *