Іаланта Аўсянік: “Без памяці не можа быць будучыні”

Общество

Іаланта Аўсянік, вучаніца Навасёлкаўскай СШ:

– Для мяне Дзень Перамогі – вялікае свята. Я ганаруся тым, што жыву ў краіне, якая атрымала перамогу над фашызмам. Калі б гэтага не адбылося, мяне не было б сярод жывых.

Мы шмат гаворым пра мір на зямлі і пра памяць, без якой не можа быць будучыні. Асабліва ў гэтыя святочныя, але ўсё ж такі з адценнем суму, дні. Мне вельмі хочацца, каб словы, якія гучаць сёння на розным узроўні, з розных трыбун і ў розных эфірах, не ператварыліся ў пусты гук. Я ўпэўнена, што за кожным словам павінны стаяць справы – на карысць нашай Радзімы, нашага народа, – каб цёмныя хмары вайны не закрылі сонца.

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *