Супрацоўнікі музея падрыхтавалі выставу да Дня Перамогі ў гарадскім аўтобусе

Общество

У адным з гарадскіх аўтобусаў, які штодзённа курсіруе па звыклым маршруце ў Ашмянах, напярэдадні святкавання Дня Перамогі размясцілася выстава «Дарогамі вызвалення». Часовая экспазіцыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча, прысвечана 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і Ашмянскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На выставе прадстаўлены карта аперацыі «Баграціён», выявы гарадоў Беларусі 1944 года, фотаздымкі воінаў-вызваліцелей, карта вызвалення Ашмянскага раёна, святочныя плакаты.

У пасажыраў выстава выклікае зацікаўленасць. Вочы мімаволі накіроўваюцца да інфармацыі, размешчанай у салоне аўтобуса.

– Пакуль даеду да цэнтра Ашмян, узнаўлю ў памяці гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, – адзначае жыхарка Будзёнаўкі Галіна Горыд. – Вайна – гэта страшна. Ад усяго сэрца жадаю ашмянцам, каб яны ніколі не зведалі гэтай навалы. Няхай над нашай краінай заўжды свеціць сонца і будзе мірным неба.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *