Асвячэнне страў на велікодны стол адбываецца ў Ашмянскім раёне

События

Па традыцыі ў Вялікую суботу адбываецца благаслаўленне страў на велікодны стол. Гэтаму звычаю вернікі надаюць  важнае значэнне. У нашым раёне асвячэнне страў адбываецца не толькі ў касцёлах і капліцах, але і пры вясковых крыжах. Жыхары Доргішак падрыхтавалі кошыкі з каляровымі яйкамі, каўбасой, вяндлінай, соллю і вадой. Заўтра пасля ўрачыстай святой імшы – рэзурэкцыі – асвечаныя стравы яны будуць спажываць у сямейным коле.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *