Вербную нядзелю адзначылі ў Ашмянах

События

Вербная нядзеля — успамін увахода Хрыста ў Іерусалім. Народ вітаў Госпада пальмавымі галінкамі. З часам галінкі пальмы замянілі вярбой. Напярэдадні Вербнай нядзелі вернікі ўпрыгожваюць галінкі вярбы коцікамі, каласамі, кветкамі.

У касцёле святога Міхаіла Архангела ў гэты дзень шматлюдна на ўсіх імшах. Моладзь, дзеці і людзі старэйшага веку прыйшлі ў храм, каб пакланіцца Госпаду, асвяціць сімвалічныя галінкі і духоўна падрыхтавацца да галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *