Гальшанскія школьнікі прапануюць пачаць вясну з “Квецені”

Образование

Жаночае свята атаясамліваецца з прыгажосцю і кветкамі. Стракатыя цюльпаны з’яўляюцца нязменным сімвалам вясновага абуджэння і хараства. Напярэдадні свята яны карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Аднак, акрамя цюльпанаў, ёсць мноства не менш прыгожых кветак: браткі, фіялкі, бягоніі. Пералік можна працягваць бясконца.

У Гальшанскай сярэдняй школе ўжо некалькі год дзейнічае бізнес-кампанія “Квецень”, якая займаецца вырошчваннем кветак, гародніны і дэкаратыўных раслін. Перад жаночым святам тут разгарнулася актыўная дзейнасць: юныя бізнесоўцы пад кіраўніцтвам педагогаў займаліся перасадкай кветак у кашпо, а пасля загортвалі атрыманыя кампазіцыі ў дэкаратыўную паперу. На нейкі момант школа ператварылася ў Эдэмскі сад. Марына Гайдукевіч, дырэктар установы адукацыі, зазначае:

— Нашы вучні актыўна ўключыліся ў дзейнасць, якая дапамагае фарміраваць працоўныя навыкі, дае новыя веды. Бацькі, педагогі і вучні могуць набыць адмысловыя кампазіцыі, парадаваць сваіх родных. Наша прадукцыя карыстаецца папулярнасцю. Гэта звязана яшчэ і з тым, што браткі, бягоніі, газаніі пасля можна высадзіць на клумбу і любавацца імі ўвесь сезон.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *