У Гальшанскім дзіцячым садку да Дня роднай мовы зладзілі адмысловае мерапрыемства

Образование

У дзіцячым садку аграгарадка Гальшаны прайшло адкрытае мерапрыемства “Мая Радзіма – Беларусь”, прысвечанае Дню роднай мовы. Выхаванцы ўстановы паўсталі перад гледачамі ў нацыянальных строях.

Разам з музычным кіраўніком Марынай Александровіч маленькія артысты падрыхтавалі займальныя танцавальныя і вакальныя нумары. Роднае слова з вуснаў дзяцей гучала асабліва прыгожа і ўзнёсла, прымушаючы задумацца над роляй беларускай мовы ў штодзённым жыцці. Як сапраўдныя беларусы, выхаванцы садка віталі гасцей духмяным караваем і шчырымі вершаванымі радкамі. Выстава тэматычнай літаратуры дапамагла наглядна пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі для дзяцей  на беларускай мове.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *