Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае на выставу “Пад святлом старой лямпы”

Анонсы событий

Менавіта пад такой назвай у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча пачала сваю работу выстава, якая паказвае, як жылі нашы продкі ў тыя дні, калі электрычнасць яшчэ не прыйшла ў вёскі і гарады, і ў дамах беларусаў панаваў прыцемак.

Чалавек спрадвеку імкнуўся падоўжыць свой светлавы дзень, перамагчы змрок і начную цемру, вынаходзячы розныя прыстасаванні для асвятлення ўнутранай прасторы, паколькі дамы амаль заўсёды знаходзіліся ў паўзмроку. Падобнае тлумачылася не толькі блякла запаленымі свечкамі, а і невялікімі памерамі вокнаў, якія часта завешвалі тканінай, для таго каб у хаце было цяплей.

У наша тэхналагічнае стагоддзе цяжка ўявіць, што асвятленне з дапамогай электрычных прыбораў доўжыцца вельмі кароткі щ параўнанні з гісторыяй чалавецтва час. Пра тое, як у розныя часы беларусы асвятлялі свае хаты, наведвальнікі экспазіцыі змогуць даведацца падчас экскурсу.

Выстава створана з экспанатаў, якія захоўваюцца ў фондах музея, таму можна смела гаварыць, што кожная лямпа, свяцільня і ліхтар, маюць сваю непаўторную гісторыю ў летапісе Ашмяншчыны. У экспазіцыі прадстаўлены такія сцэны, як “Чырвоны вугал”, “Лазня”, “Дваранскі побыт”, “Чыгуначныя ліхтары” і іншыя.

Наведаць выставу можа кожны жадаючы на працягу снежня і студзеня.

Антон Мальшэўскі.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *