Агляд-конкурс “Напеў зямлі маёй” вызначыў лепшыя вакальныя калектывы Ашмянскага раёна

Культура

На базе аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны прайшоў раённы агляд-конкурс калектываў вакальна-харавога жанру сярод сельскіх клубных устаноў “Напеў зямлі маёй”.

Сваё майстэрства падчас конкурснай праграмы прадставілі як дарослыя творчыя калектывы Ашмяншчыны, так і дзіцячыя. Па выніках конкурсу ў намінацыі “Дзіцячая вакальная група” трэцяе месца прысуджана дзяцячаму калектыву сельскага клуба аграгарадка Станцыя Ашмяны, другое месца заняла вакальная група “Рамонак” аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны. У намінацыі «Жаночая вакальная група» лепшымі прызнаны вакальная група «Рабінушка» сельскага клуба аг. Станцыя Ашмяны (трэцяе месца), вакальная група «Рэчанька» аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны (другое месца), вакальная група «Сугучча» аддзела культуры і вольнага часу аг. Кракоўка (першае месца).

Сярод фальклорных груп першае месца журы аддало калектыву “Скарбніца» з Кальчун.

Лепшай сярод змешаных вакальных груп стала кальчунская «Вечарынка».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *