Удзельніца ўзорнага лялечнага тэатра “Праменьчык” стала пераможцам абласнога конкурсу

Культура

Удзельніца ўзорнага лялечнага тэатра “Праменьчык” Ашмянскага раённага цэнтра культуры Настасся Баяровіч стала пераможцам абласнога конкурсу размоўнага жанру, які на мінулым тыдні прайшоў на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Таленавітая канкурсантка зараз вучыцца ў шостым класе СШ №3 г. Ашмяны і ўдала спалучае паспяховую вучобу з захапленнем тэатральным мастацтвам.

На суд журы Настасся разам з кіраўніком лялечнага тэатра Валянцінай Міхалоўскай вынеслі паэму мясцовага самадзейнага аўтара Пятра Шаколы “Легенда пра Ашмяны”. Важкі па аб’ёме паэтычны твор (11 з паловай старонак!) Насця не толькі хутка завучыла на памяць, але і прачытала выразна і эмацыянальна. Значную дапамогу ў падрыхтоўцы дзяўчынкі да конкурсу аказала Марына Шурбак: яе прафесійныя парады сыгралі важкую ролю ў рэзультаце, які быў прадэманстраваны Насцяй на абласной сцэне.

Юная канкурсантка выступала ў намінацыі “Народная проза”. Усе без выключэння члены журы адзначылі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства дзяўчынкі, пацвярджэннем якога стаў дыплом першай ступені Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *