У дзіцячым садку №3 прайшло патрыятычнае мерапрыемства «Кніга пра Беларусь»

Образование

Удзел у ім прынялі выхаванцы старэйшай і сярэдняй груп, а таксама бацькі. Па меркаванні музычнага кіраўніка Людмілы Пятроўны Паграбновай і выхавальніка Наталлі Іванаўны Трэпет, якія выступілі арганізатарамі выхаваўчага мерапрыемства, ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне яно жыве. Таму трэба як мага больш распавядаць дзецям пра родны горад, выхоўваць пачуццё гонару за свой край. Неабходна прывучаць дзяцей беражліва ставіцца да таго, што створана бабулямі, дзядулямі, мамамі і татамі. Падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах, удзельнічаць у стварэнні прыгажосці і парадку ў сваім двары, пад’ездзе, на вуліцы, у парках, у дзіцячым садзе.

У дзіцячым садку №3 выкарыстоўваюцца разнастайныя формы выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў. Гэта гутаркі аб Радзіме і яе сімвалах, прыродазнаўчыя экскурсіі, гульні, чытанне дзіцячых кніг на патрыятычныя тэмы, вывучэнне дзіцячага фальклору рэгіёну.

Мерапрыемства “Кніга пра Беларусь” дазволіла малышам больш глыбока пазнаёміцца з дзяржаўнымі сімваламі – гербам і флагам Беларусі, якія ўвасабляюць у сабе гісторыю і будучае беларускай дзяржавы, ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *