Настаўнікі Гальшанскай сярэдняй школы адзначылі прафесійнае свята экскурсіяй у Жыровічы, Косава, Ружаны

Образование

Незабыўным у гэтым годзе стане Дзень настаўніка для педагогаў  Гальшанскай школы! Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ігар Каралевіч падрыхтаваў для іх незвычайны падарунак – экскурсію ў Жыровічы, Косава, Ружаны. У Год гістрычнай памяці такая паездка стала вельмі сімвалічнай. Яна дала магчымасць надыхацца водарам даўніны, яшчэ раз дакрануцца да скарбаў гісторыі, адчуць повязь з пакаленнямі тых беларусаў, якія сваімі справамі і дзейнасцю ўмацоўвалі сваю краіну, здабывылі ёй веліч і прызнанне ва ўсім свеце.

Настаўнікі пабывалі ў храмах Жыровіцкага манастыра, змаглі пакланіцца абразу Жыровіцкай Божай Маці, наведалі фальварак Мерачоўшчына — сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, косаўскі палац Пуслоўскіх, дзе наведвальнікі акунуліся  ў неверагодную атмасферу таямнічасці, і руіны палаца ў Ружанах, дзе стагоддзі таму адбываліся каралеўскія прыёмы і вырашаліся важныя дзяржаўныя пытанні.

Святочны настрой падтрымліваўся на працягу ўсёй паездкі. Хутка і змястоўна праляцеў час, напоўніўшы дзень незабыўнымі ўражаннямі, а фотаальбомы — здымкамі на памяць.

Зоя ГУСЕВА, намеснік дырэктара Гальшанскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *