Лета з кнігай праводзяць наведвальнікі лагера “ШИК” пры гімназіі №1

Культура

Лета — пара канікул і адпачынкаў, сонечных дзён і падарожжаў, радасці, весялосці і звонкага дзіцячага смеху. А для дзяцей самае галоўнае, што пачаліся доўгачаканыя канікулы.

Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі запрасілі наведвальнікаў аздараўленчага лагера “ШИК” (Школа интересных каникул), які працуе пры гімназіі №1, на пазнавальна-літаратурную гадзіну “Лета з кнігай”. Менавіта летам гарадская бібліятэка становяцца не проста домам, дзе жывуць кнігі, але і адным з папулярных месцаў правядзення дзецьмі летняга вольнага часу. Мерапрыемства бібліятэкары пачалі з азнаямляльнай экскурсіі, затым прапанавалі прысутным агляд літаратуры для летняга чытання і правялі невялікае міні-апытанне “Раскажы пра апошнюю прачытаную кнігу”. Дзеці знаёміліся з кніжным фондам бібліятэкі, гарталі часопісы, разгадвалі рэбусы і глядзелі мульфільмы.

Для бібліятэкараў самым прыемным стала тое, што сустрэча са сваімі юнымі сябрамі папоўніла спіс чытальнікаў. Сем новых наведвальнікаў бібліятэкі пайшлі дамоў з кнігамі. Кожнаму з іх была падабрана літаратура па густу.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *