У гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча з ганаровым грамадзянінам Ашмян

Культура

У гарадской бібліятэцы да Года гістарычнай памяці ў рамках бібліятэчнага краязнаўчага праекта “На краечку зямлі пад назвай Беларусь” прайшла сустрэча з Уладзімірам Васільевічам Карасёвым. Уладзімір Васілевіч з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Ашмяны, яго ведаюць амаль усе жыхары райцэнтра, так як ён шмат год працаваў ва ўстановах культуры і адукацыі. Уладзіміру Васільевічу больш за восемдзесят гадоў, лёс яго цяжкі, нават трагічны, але па жыцці гэты моцны чалавек стараецца ісці з аптымізмам, шчодра дзеліцца з людзьмі сваім жыццёвым вопытам.

Атрымалася шчырая размова прадстаўніка сталага пакалення з юнымі ашмянцамі. Уладзімір Васільевіч расказаў пра сваё дзяцінства, апаленае вайной, пра выхаванне павагі да гераічнага мінулага нашай краіны на аснове павагі да гісторыі дзяржавы і памяці абаронцаў Радзімы – нашых землякоў. Моладзь доўга не адпускала Уладзіміра Васільевіча, разам яны разглядвалі здымкі, слухалі яго слушныя парады.

Не атрымалася без сюрпрызаў – моладзь аддзячыла паважанага госця салодкім падарункам і словамі ўдзячнасці. Пасля ўсе разам пілі гарбату з цукеркамі.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *