Праект «Бацькаўшчына»: Ашмяншчына. Учора і сёння. Плошча 17 Верасня

Культура

 

Рынак заўсёды быў галоўным элементам горада. Менавіта там абмяркоўваліся апошнія навіны, праходзілі святы, набываліся рэчы. Звычайна такія месцы знаходзіліся ў цэнтры мятэчкаў на скрыжаванні вуліц, каб пляцоўку было проста знайсці і складанасці дабрацца не ўзнікала.

У XIX стагоддзі цяжка было абмінуць шумны рынак з разнастайнасцю тавараў і паслуг. Яго важнай адметнасцю ў міжваенны час была наяўнасць там дзвюх аўтазаправачных калонак. Лічыцца, што менавіта гэтыя калонкі сталі першым грамадскім заправачным пунктам у павеце, дзякуючы якому аўтамабілі забяспечваліся палівам, і дзякуючы якому атрымліваў развіццё рэгулярны аўтобусны рух

У Ашмянах таксама было такое месца. Сёння – гэта гарадскі сквер па вуліцы Савецкай, паміж царквой і касцёлам – плошча 17 Верасня, якая мае сваю гісторыю. У 1940 годзе перад правядзеннем выбараў у Вярхоўны Савет СССР была праведзена кампанія па масавым перайменаванні вуліц ва ўсіх гарадах Заходняй Беларусі. Менавіта тады гарадская плошча Базарная стала называцца плошчай 17 Верасня.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *