ТЦСАН Ашмянскага раёна прымае ўдзел у конкурсе на лепшую выставу, прысвечаную Году гістарычнай памяці

Культура

 

Ашмянская зямля багатая на культурныя традыцыі, яе спадчына вялікая і непаўторная. Аб мінулых падзеях нам нагадваюць помнікі гісторыі, архітэктуры і археалогіі. На Ашмяншчыне знаходзіцца магіла беларускага паэта Францішка Багушэвіча і асветніка Енджэя Снядэцкага. Каля вёскі Цюпішкі праходзіць Дуга Струвэ, якая ўключана ў спіс аб’ектаў Міжнароднай спадчыны ЮНЕСКА, у Гальшанах высіцца абноўленая вежа замка Сапегаў, а па калідорах кляштара францысканцаў, кажуць, блукае Белая Панна. І гэта далёка не ўсё, чым славіцца наш край…

Менавіта сёлета тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна прымае ўдзел у конкурсе на лепшую выставу, прысвечаную Году гістарычнай памяці.  Такія выставы пачалі працу ў ТЦСАН і дамах-інтэрнатах Гродзенскай вобласці ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Фотаздымкі і матэрыялы, прадстаўленыя на выставе «Память бережно храним», дазволяць больш даведацца аб гістарычнай, культурнай, этнаграфічнай і духоўнай спадчыне Ашмянскага краю. Сама выстава складаецца з трох блокаў: “Значныя гістарычныя падзеі Ашмян і раёна”, “Ветэраны Ашмяншчыны”, “Знакамітыя жанчыны Ашмяншчыны”. Кожная экспазіцыя ўпрыгожана нацыяльнай сімволікай, атрыбутамі ваеннага часу, вырабамі народных майстроў. Ручнікі, вырабы з саломкі і гліны, беларускія лялькі-абярэгі, букет валошкаў і спелага жыта – кожная рэч знайшла пачэснае месца сярод дакументальных матэрыялаў, малюнкаў і здымкаў. Кожнае фота адлюстроўвае багатую гісторыю роднай старонкі і яшчэ раз пацвярджае, што самы вялікі і непатоўторны скарб Ашмяншчыны – гэта не аграгарадкі, вёскі і хутары, нават не славутыя месцы, а людзі. Людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё раёну, падымалі яго з кален пасля вайны, захоўвалі культурныя каштоўнасці і працавалі на карысць сваіх землякоў.

— Гісторыя народа — гэта мінулае, урокі жыцця і памяць. Гэта тое, што вызначае нашу сучаснасць. Усё тое, дзякуючы чаму кожны з нас можа з упэўненасцю і гонарам сказаць “Я — беларус!”, – адзначылі арганізатары.

Выстава «Память бережно храним» будзе працаваць да канца года і папаўняцца новымі матэрыяламі і фотаздымкамі.

Кацярына РУДЗІК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *