Акцыя “Падары немаўляці вышыванку” прайшла ў Ашмянах

Молодежная политика

На Ашмяншчыне, як і ва ўсёй краіне, склалася добрая традыцыя – віншаваць матуль, дзеці якіх з’явіліся на свет напярэдадні Дня Незалежнасці. Як заўсёды праводзiць акцыю “Падары немаўляці вышыванку” раённы камiтэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

Раней прадстаўнiкi моладзевай арганiзацыi ездзілі віншаваць матуль ў радзільнае аддзяленне Ашмянскай ЦРБ, але эпiдэмiялагiчная сiтуацыя змяніла гэту традыцыю — сёлета вырашылі наведаць немаўля і яго матулю дома. ​

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята ў сям’і Анастасii i Андрэя Акулевiчаў нарадзіўся другi хлопчык, якога назвалi Леў.

Павіншаваць маладых бацькоў з самай значнай падзеяй у жыцці і пажадаць здароўя іх дзецям Глебу i Льву прыйшлі першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вiкторыя Прэцкайла- Мiсюта i галоўны бухгалтар арганiзацыi Таццяна Iлюковiч.

Ад гасцей немаўля атрымала традыцыйны падарунак – кашулю з беларускім арнаментам, якая, безумоўна, стане абярэгам у першыя дні жыцця.

Кацярына РУДЗIК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *