Ашмянскія выканаўцы вярнуліся з дыпломам з рэгіянальнага фестывалю «Артыстычныя сустрэчы «Гродна-Беласток»

Культура

17 лістапада Гродзенскі абласны драматычны тэатр прымаў удзельнікаў ХІХ рэгіянальнага фестывалю «Артыстычныя сустрэчы «Гродна-Беласток». У абласны цэнтр у той дзень з’ехалася звыш20 вакальных калектываў з Гродзенскай вобласці і з суседняй Польшчы.

Конкурсны адбор са сваімі мастацкімі нумарамі прайшоў вакальны ансамбль «Гальшанскія музыкі» настаўнікаў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў. На суд журы былі прадстаўлены 2 польскія народныя песні.

Дарэчы, адметны гэты рэгіянальны фестываль быў тым, што беларускія артысты выконвалі свае мастацкія нумары на польскай мове, а палякі – на беларускай. Салісткам вакальнага ансамбля «Гальшанскія музыкі» Ганне Каспяровіч і Святлане Шыдлоўскай дапамагалі музыканты: інструментальная група ў складзе мастацкага кіраўніка Наталлі Трот, Ларысы Касцючэнка і Настассі Калядка.

Па выніках фестывалю вакальны ансамбль «Гальшанскія музыкі» ў намінацыі «Ансамблі народнай песні» ўзнагароджаны дыпломам.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *