14 сакавіка ў Ашмянах адсвяткуюць Масленіцу

Анонсы событий

 

ДУК «Ашмянскі раённы цэнтр культуры» запрашае 14 сакавіка ўсіх жыхароў і гасцей горада праводзіць Зіму, сустрэць Вясну-красну і адсвяткаваць Шырокую Масленіцу з песнямі, карагодамі і вясёлымі конкурсамі.

Тэатралізаваная канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў раёна, а таксама народнага калектыву народнай песні «Вечарынка» з г. Смаргонь, інтэрактыўныя гульнявыя пляцоўкі з блінным сумо, баямі на мяккіх дзідах і мяшкамі на бервяне, традыцыйныя конкурсы і спаборніцтвы, конкурс-выстава «Бліновая фантазія», выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, святочны гандаль, фаер-шоу з г.Мінска — усё гэта і шмат іншага чакае гасцей свята. Кульмінацыяй гуляння стане спальваньне пудзіла Масленіцы.

Чакаем вас 14 сакавіка ў 13:00 на пляцоўцы каля Ашмянскага раённага цэнтра культуры.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *