У Ашмянскім раёне пройдзе IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”

Анонсы событий

 

Сёлета Ашмяншчына ў чарговы, дзявяты, раз запрасіла да сябе навукоўцаў, краязнаўцаў і ўсіх зацікаўленых гісторыяй людзей на Міжнародныя гальшанскія чытанні. Распачатыя яшчэ ў 2006 годзе былым намеснікам старшыні райвыканкама, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцінай Лузінай пры падтрымцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, яны сталі штуршком у больш дасканалым вывучэнні нашага рэгіёна і далі магчымасць падняць глыбокі і багаты пласт нашай гісторыі.

IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні” будзе прысвечана тэме “Канфесійнае жыццё Ашмяншчыны X–XX стст.”. Яна адбудзецца 30 кастрычніка ў аграгарадку Гальшаны.

У рабоце навукова-практычнай канферэнцыі прымуць удзел краязнаўцы і гісторыкі, археолагі і мастацтвазнаўцы, школьнікі і іх настаўнікі.

Таксама ў праграме “Гальшанскіх чытанняў” — выстава літаратуры “Дыялог рэлігій і культур (Ашмяншчына канфесійная)”, фотавыстава “Замак. Вяртанне” і выстава дзіцячай творчасці “Наш край”.

Пасля працы ў секцыях удзельнікі змогуць наведаць гісторыка-культурныя месцы Гальшанскай зямлі – замак, музейны пакой Дугі Струвэ і гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Э. Корзуна Гальшанскай сярэдняй школы.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *