Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае прыняць удзел у праекте “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”

Анонсы событий

 

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае вас прыняць удзел у чарговай частцы праекта “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”.

Наша чарговая сустрэча будзе прысвечаная самаму значнаму і самаму вялікаму музейнаму экспанату – будынку сінагогі.

Мэта нашай сустрэчы – сабраць і надзейна зафіксаваць вусныя ўспаміны пра гэтае месца, і, калі атрымаецца вызначыць ягонае месца ў сучаснай памяці жыхароў Ашмян.

Шчыра запрашаем вас да нас у музей, будзем радыя пачуць вашыя гісторыі знаёмства з сінагогай.

Кожнага удзельніка чакае сувенір ад музейных супрацоўнікаў.

Мы клапоцімся пра нашых наведвальнікаў. Мы прынялі ўсе меры для прафілактыкі каранавіруса: бяспечная дыстанцыя, дэзінфікцыйныя сродкі для рук. Мы хочам, каб кожны наведвальнік адчуваў сябе бяспечна і сышоў ад нас толькі з добрымі эмоцыямі і выдатным настроем!

Сустрэча адбудзецца 23 кастрычніка ў 15:00.

Адрас музея: Ашмяны, вул.Савецкая, 128

Тэлефон для даведак 7 67 52, 7 67 53

Чакаем вас!

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *