Генеральны консул Расіі ў Брэсце наведаў ашмянскага ветэрана

События

Для наведвання Ашмян ў генеральнага консула  Расіі  ў Брэсце Мікіты Маткоўскага  было некалькі падстаў. Свой візіт ён  нанёс ветэрану Вялікай Айчыннай  вайны Антону  Кадолку напярэдадні важных як для  Расіі і Беларусі, так і для  самога ветэрана падзей. Вясной спаўняецца 70 год  са дня разгрому войск фашысцкай Германіі пад Масквой. Менавіта ў гэтай гераічнай  бітве прымаў удзел Антон Кадолка.

У першыя красавіцкія дні два брацкія народы адзначаюць свята яднання.  Аб’яднаныя гераічным мінулым народы і сёння падтрымліваюць цесныя сяброўскія сувязі.

У сваім віншаванні консул выказаў падзяку ветэрану за яго подзвіг, за магчымасць сустракацца ў мірны час і радавацца шчаслівым веснавым дням. Мікіта Маткоўскі павіншаваў удзельніка бітвы пад Масквой з надыходзячым святам Перамогі і днём нараджэння, які Антон Аляксандравіч у мінулую нядзелю адзначыў у дзевяноста першы  раз.  У якасці падарунка консул уручыў ветэрану матэрыяльную дапамогу ад імя ўсяго  расійскага народа з пажаданнем моцнага здароўя, якога б хапіла на такія вось шчырыя і цёплыя сустрэчы.

На здымку: Кацярына Васільеўна  і Антон Аляксандравіч Кадолкі падчас сустрэчы з консулам Расіі  Мікітам Маткоўскім.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *