У Гальшанскай школе вырошчваюць і рэалізоўваюць якасную расаду кветак

Общество

Некалькі гадоў таму Гальшанская сярэдняя школа далучылася да міжнароднага праекта па вырошчванні і рэалізацыі гародніны. Калі праект завяршыўся, вырашылі арганізаваць школьную бізнес-кампанію Flores, дзякуючы якой ва ўстанове адукацыі змаглі вырошчваць і рэалізоўваць якасную расаду кветак.

У першыя дні вясны, напярэдадні прыгожага свята 8 Сакавіка ў школьных цяпліцах дзеці і дарослыя вырасцілі яркія віёлы. Буйныя суквецці яны перасадзілі ў гаршкі, святочна аздобленыя і арганізавалі  іх продаж. У фае навучальнай установы  віёлы можна набыць за сімвалічны кошт – усяго тры рублі.

Кветкі, якія вырасцілі гальшанцы, не маюць патрэбы ў рэкламе, таму што першыя вясеннія суквецці набываюць не толькі жыхары аграгарадка, за імі прыязджаюць з усяго раёна.

Несумненна, такія віёлы будуць радаваць вока не толькі ў Міжнародны жаночы дзень – руплівыя гаспадыні абавязкова высадзяць гэты “падарунак” у кветнік. Таму школьныя віёлы будуць радаваць на працягу ўсяго лета. Тым больш, што позняй вясной і летам гальшанцы змогуць набыць суквецці лабеліі, астры, тагеціса (аксамітак), цынерарыі, сальвіі, гацаніі, цыніі, спірэі, прымулы, бягоніі, вербены, коліуса і петуніі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *