У друкарню Дарагастайскага запрасілі на свяце беларускага пісьменства навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа

День белорусской письменности

На адной з вуліц Слоніма, дзе падчас свята беларускага пісьменства разгарнуліся павільёны ўстаноў прафесійнай адукацыі Гродзеншчыны, яшчэ здаля прызыўна клікала шыльда “Друкарня Дарагастайскага”. Менавіта гэтую выбітную постаць зямлі ашмянскай узялі у аснову сваёй творчай прэзентацыі навучэнцы і педагогі Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа, якія прыехалі на свята разам з дырэктарам Віктарам Вайшнаровічам і яго намеснікам Марыяй Ігнатовіч.

Педагог-арганізатар каледжа Яўген Астрамовіч прадумаў канцэпцыю прэзентацыі. Разам з педагогам дадатковай адукацыі Інэсай Савіцкай і яе мужам Сяргеем да дробязей распрацавалі афармленне палаткі. Нават мэбля і элементы дэкору былі зроблены спецыяльна да святочнай прэзентацыі. Навучэнцы Яўген Кішкель, Віялета Драгун  і Вікторыя Пазняк правялі майстар-клас па вырабе саламяных званочкаў (накшталт тых, што мацаваліся да дугі коннай збруі), праверылі, наколькі сланімчане і госці сталіцы пісьменства ведаюць пра асобу Крыштафа Монвіда Дарагастайскага і яго знакамітую кнігу пра коней “Гіпіка”, арганізаваўшы вэб-квэст. Усе, хто добра справіўся з пытаннямі віктарыны, атрымалі заахвочвальныя прызы – падкову ручной работы. Сваё выступленне калектыў каледжа “аздобіў” музычнымі нумарамі, якія выканалі Ангеліна Паўлюковіч і Вольга Спірыдовіч.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *