Каманда футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмян стала пераможцай футбольнай лігі Смаргоні

Спорт

На працягу месяца каманды 2006-2008 гадоў нараджэння футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмян і Астраўца прымалі ўдзел у футбольнай лізе Смаргоні.

Ашмянскія “акадэмікі” здабылі ў 10 гульнях турніру дзевяць перамог: над дзвюма камандамі ДЮСШ Смаргонь, ФСК Паставы, дзвюма камандамі ДЮСШ Маладзечна, ДЮСШ Глыбокае, ДЮСШ “Нафтан” Наваполацк, ДЮСШ Ашмяны.

Саступіла каманда ашмянскай футбольнай акадэміі Fair Play толькі ФК “Арбіта” Мінск, аднак гэта не адбілася на канчатковых выніках турніра. З вялікай асалодай і на радасць трэнера Аляксандра Кушнера і бацькоў акадэмікі святкавалі перамогу.

Астравецкія футбалісты з трыма перамогамі размясціліся ў другой палове турнірнай табліцы.

Лепшым гульцом турніру ў камандзе Fair Play з Ашмян у чарговы раз прызнаны Максім Мацяйковіч, у астравецкай камандзе — Мікіта Грыцкевіч, лепшым бамбардзірам названы ашмянец Максім Капша.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *