“Школьная футбольная ліга” чакае дзяўчат

Спорт

На працягу траўня (кожную суботу 4, 11, 18 траўня) ў Ашмянах на стадыёне ФАКа будзе праходзіць фестываль «Школьная футбольная ліга» сярод дзяўчатаў 2007-2008 г.н. у якой прымуць удзел 40 прадстаўніц устаноў адукацыі горада.

IMG_8568

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Федэрацыя футболу Гродзенскай вобласці, упраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкама, сектар спорту і турызму, футбольная акадэмія «Fair Play».

Мэта фестывалю — прыцягненне ўвагі да дзявочага футболу. Школьную лігу футболу плануецца праводзіць менавіта ў фармаце фестывалю, каб акцэнтаваць увагу не на выніках гульняў, а стварыць пазітыўную атмасферу і даць магчымасць дзяўчатам праявіць свае футбольныя здольнасці, атрымаць зарад пазітыву і, магчыма, пасябраваць з футболам назаўсёды.

Незалежна ад сыходу гульняў, кожная з дзяўчат атрымае памятную грамату, трэнеры камандаў — падарунак у выглядзе футболкі, а школы, якія дэлегуюць на турнір каманды, — па тры футбольныя мячы ў падарунак.

Па выніках фестывалю будзе праведзены набор дзяўчат у каманду 2007-2008 г.н., якая пачне сваю падрыхтоўку на базе Ашмянскай ДзЮСШ.

Запісацца ў каманду ДзЮСШ Ашмяны магчыма ўжо сёння па тэлефоне +375 29 6665484, падрабязная інфармацыя на www.fair-play.by/football-giorls.

Усіх дзяўчат, якія запішуцца ў каманду ДзЮСШ Ашмяны 2007-08 г.н., чакаюць падарункі.

 Засябраваць і падпісацца на групы:
— https://vk.com/football_academy_fair_play і https://vk.com/footballgiorls
— https://web.facebook.com/football.academy.fair.play і https://web.facebook.com/footballgiorls/
— https://ok.ru/football.academy.fair.play і https://ok.ru/group/56318937792765 
 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *