Віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

События

Паважаныя жыхары Ашмяншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Пасхі Хрыстовай!
У гэтыя веснавыя дні вялікую ўрачыстасць Уваскрасення Хрыстова святкуюць хрысціяне-католікі. Чыстая, глыбокая радасць пасхальных падзей нясе аднаўленне душы, яднае людзей, дапамагае жыць у любові і згодзе.

Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы надзеяй, абудзіць цярпімасць, спачуванне чужой бядзе, дапаможа зразумець адзін аднаго, прынясе ў вашы сем’і лад і згоду, а ў дамах і на вуліцах стане светла і ясна ад усмешак людзей, якія раздзяляюць між сабой святасць гэтых урачыстых дзён.
Жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай душэўнай і цялеснай моцы, шчасця і дабрабыту.

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт.
Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў.

Няма для чалавека іншай крыніцы надзеі, як міласэрнасць Бога.
У міласэрнасці Бога свет знойдзе спакой, а чалавек шчасце.
св. Ян Павел ІІ

На радасныя Святы Змёртвыхпаўстання Пана няхай Хрыстус прынясе вам надзею і адорыць спакоем. Няхай ахвяра Хрыстусовага крыжа – бязмежная праява любові Бога да чалавека – дае пэўнасць, што толькі жывучы з Богам, адшукаем паўнату сваёй чалавечнасці.

Праўда змёртвыхпаўстання няхай апраменіць вашу штодзённасць, а міласэрная любоў нашага Збаўцы няхай напоўніць вас і вашых блізкіх.

Сапраўднага адчування радасці змёртвыхпаўстання і перамяняючай моцы Яго перамогі.

Кс. дзекан Ян Пузына.

456uимени-1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *