20 красавіка — адкрыццё футбольнага сезона у Ашмянах!

Анонсы событий

«Ашмяны-БДУФК» сустрэнецца на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу (Савецкая,1) з камандай «Дзюсш-3-СТЭНЛЕС»

ДУК «Ашмянскі раённы цэнтр культуры» у зоне гасціннасці зладзіць рамесны кірмаш, дзе можна набыць hand-made вырабы мясцовых майстроў. Да таго ж любы ахвотны зможа далучыцца да майстар-класу па ганчарстве!

Там жа будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, дзе да матчу будуць працаваць аніматары з дзіцячай забаўляльнай праграмай!
Перад матчам сваім танцавальным нумарам нашую каманду падтрымаюць дзяўчаты з ашмянскай студыі танца і фітнэса DIANA.
У зоне гасціннасці будзе размешчана пляцоўка з паслугамі аквагрыму, дзе бясплатна можна ўпрыгожыць сябе выявай герба нашага клуба ці нацыянальным арнаментам!
Гурт PyLai з Мінску зайграе свой сэт а 13:10.
Назва гурта ўтворана ад прозвішчаў яе стваральнікаў — мінскіх музыкантаў Лайкова і Пыльчанкі. Песні на беларускай і рускай мовах. Сваё асаблівае гучанне гурт набывае дзякуючы нестандартным аранжыроўкам. Год стварэння 2018. Прэзентацыя першага альбома рыхтуецца ў траўні 2019.
У зоне гасціннасці любы ахвочы зможа паўдзельнічаць у футбольных чэленджах і выйграць сувеніры на памяць ад нашых партнёраў.
Зона гасціннасці будзе працаваць з 13-00, матч пачнецца а 14-00.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *