Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча запрашае наведаць выставу новых паступленняў “Кола часу”

Анонсы событий

Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены лепшыя музейныя прадметы, якія паступілі ў фонды Ашмянскага музея з канца 2015 года: прадметы побыту і мэблі, прадметы жывапісу і графікі, кнігі, дакументы Ашмянскага павета 1920-1930-х гг., асабістыя дакументы і ўзнагароды вядомых жыхароў Ашмяншчыны і многае іншае.

Выстаўка працуе: з 5 красавіка па 16 мая штодзенна, акрамя панядзелка, з 10.00 да 19.00. Кошт уваходнага квітка – 0,50 руб.

На агляд-падарожжа “Родны свой край любі і ведай” дзе адбудзецца сустрэча з уласнікамі калекцый, чакаем вас 17 красавіка ў 15.00 (у рамках Года малой радзімы). Уваход на мерапрыемства вольны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *