Загаўліны адзначылі ў Кальчунах

Культура

Ці то спектакль з элементамі канцэрту, ці то канцэрт з элементамі спектакля: загаўліны на мінулым тыдні адзначалі ў Кальчунах. Шумна і весела, з песнямі ды танцамі, як заведзена было нашымі продкамі.

Загаўліны – народны звычай збірацца на вячоркі перад запустамі, за якімі вернікаў чакаў Вялікодны пост. Вось і ў Кальчунскім аддзеле культуры і вольнага часу вырашылі павучыцца ў продкаў, якія і ў горы, і ў радасці не забываліся сваіх песень і танцаў.

У фае была формлена выстава работ народных умельцаў і малюнкаў, якія арганізавала мясцовая біблітэка. Зала ўбрана ў інтэр’ер вясковай хаты. У хаце гаспадар, гаспадыня і маці: ўсе рыхтуюцца прымаць гасцей, накрываюць стол.

Мясцовыя жыхары сталі адначасова і гасцямі свята, і выступоўцамі. Тут фальклорная група “Скарбніца”, гурт “Вечарынка”, запрошаныя госці з раённага Дома культуры і нават з суседняга Астраўца.

Нягледзячы на дрэнны настрой у надвор’я: а ў гэты дзень ён (настрой) быў сапсаваны абсалютна, без гледачоў свята не засталося. Не аншлаг, але народу хапала, і ў гульнях-конкурсах прымалі ўдзел усе без выключэння. А інтэрактываў я налічыла аж шэсць, яшчэ трэба дадаць частаванне блінамі, музыкальныя блокі і жарты то ад вядучых – Сняжаны Кагадоўскай і Аляксея Філона, то з залы. І на фінал нейкалькі эстрадных нумароў ад Арцёма Кавецкага, запрошанага з Астраўца.

Інга ГІЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *