225 год назад пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі

Главное

Прапануем увазе нашых чытачоў “Краязнаўчы каляндар” на 2019 год, падрыхтаваны бібліятэкарам раённай бібліятэкі Галінай Уладзіміраўнай Палубінскай. На нашым сайце паступова будзе з’яўляцца інфармацыя аб юбелейных датах, падзеях і людзях. Цалкам пазнаёміцца з выданнем можна ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

225 гадоў з часу паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (1794)

У 1794 годзе, з сакавіка па лістапад, Ашмяншчына, як і ўся тэрыторыя былой Рэчы Паспалітай, аказалася ахопленай паўстаннем пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Паўстанне насіла нацыянальна-вызваленчы характар і было накіравана супраць расі йскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі. Паўстанцы змагаліся за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай.

Стратэгічным цэнтрам паўстанцаў быў г. Вільна. 7 мая 1794 г. адбылося буйное вайсковае сутыкненне паўстанцкага войска пад камандаваннем Я.Ясінскага з атрадам палкоўніка М.Дзеева пад вёскай Паляны, што недалёка ад Ашмян. З боку паўстанцаў выступіла каля 2-х тысяч рэгулярнага “літоўскага войска” і амаль тысяча мясцовых сялян-касінераў, узброеных пікамі і косамі. Сілы ж М.Дзеева налічвалі больш за 3 тысячы вопытнага і добра ўзброенага рэгулярнага войску. Зацятая бітва ішла на працягу амаль 6 гадзін. Паўстанцы вымушаны былі адступіць. М.Дзееў са сваім атрадам адступіў да Смаргоні, каб там злучыцца з атрадам Л.Бенігсена. Я.Ясінскі ж вярнуўся пад Вільна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *