Займайся сваёй справай, дзяржава падтрымае. Сваім вопытам па арганізацыі самазанятасці падзялілася жыхарка аграгарадка Кракоўка

Дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва і шэраг іншых нарматыўных актаў сталі тым штуршком, які стымуляваў працаўладкаванне грамадзян – ва ўсялякім разе тых з іх, хто хацеў, але не знаходзіў прымянення сваім здольнасцям.

Адкрыццё ўласнай справы – цудоўная магчымасць для самарэалізацыі, для задавальнення сваіх запытаў і запытаў кліентаў. Аб такой форме працаўладкавання мараць многія. Найбольш смелыя і спрытныя нават спрабуюць, праўда не заўсёды легальна, што рана ці позна заканчваецца сустрэчай з падатковай службай і пакараннем. Каму яно трэба?! Куды больш спакойна і правільна – заручыцца падтрымкай дзяржавы і займацца любімай справай афіцыйна. Кошт пытання – адзіны падатак.

Сваім вопытам па арганізацыі самазанятасці падзялілася жыхарка аграгарадка Кракоўка Марыя Авіжыч. Некалькі месяцаў таму яна адкрыла незвычайную для нашага раёна паслугу “мама на гадзіну” і ўжо пераканалася: зрабіла правільны выбар.

На адкрыццё індывідуальнага прадпрымальніцтва Марыя Мар’янаўна атрымала субсідыю ў памеры 3200 беларускіх рублёў. Такая дапамога прадугледжана дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 – 2020 гады. Частка грошай была патрачана на цацкі і ўсё неабходнае для маленькіх кліентаў, частка — на будаўнічыя матэрыялы. Каля прасторнага дома Авіжычаў летам з’явіцца дзіцячая пляцоўка.

 

А пакуль што малечы, якіх бацькі смела даручаюць “маме на гадзіну”, з задавальненнем бавяць час ва ўтульным пакоі. Тут шмат цацак, кніжак, ёсць дзіцячы шалаш і нават месца для дзённага сну. Але галоўнае, што атрымліваюць хлопчыкі і дзяўчынкі ў Марыі Авіжыч, — гэта клопат, увага і бяспека. Марыя Мар’янаўна – мама траіх сыноў і дзвюх дачок, педагог па адукацыі, таму вопыту – мацярынскага і прафесійнага — па выхаванні дзяцей ёй не займаць.

Людміла РЫБІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля