У Ашмянах работнік Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выратаваў пры пажары двух чалавек

Происшествия

Вечарам 1 студзеня вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях старшы сяржант унутранай службы Ігар Лавыш, у вольны ад нясення службы час, ехаў па справах. У горадзе Ашмяны, праязджаючы на сваім аўтамабілі па вуліцы Горнай, ён убачыў дым з акна жылога драўлянага дома. Паведаміўшы пра гэта на лінію 101, Ігар паспяшаўся ўнутр драўлянага будынка.

У памяшканні адчуваўся едкі пах гару. Выратавальнік у задымленым памяшканні выявіў спячымі мужчыну і жанчыну. Ён разбудзіў іх, вывеў на свежае паветра і аказаў першую медыцынскую дапамогу. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі абследавала выратаваных, у шпіталізацыі яны не мелі патрэбы.
Высветлілася, што прычынай задымлення стала тленьне рыззя на ацяпляльнай печы. Пажар Ігар затушыў вадой. Калі б не пільнасць работніка МНС, невядома, чым бы павярнулася бестурботнасць для гаспадара дома, 1949 года нараджэння і яго сужыцелькі, 1953 года нараджэння.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *