Ашмянскія школьнікі былі запрошаны на галоўную навагоднюю ёлку вобласці

Культура

Пераможцы інтэлектуальных конкурсаў, творчых спаборніцтваў і спартыўных турніраў, а таксама выхаванцы дзіцячых прытулкаў і дамоў-інтэрнатаў – каля шасці соцень прынёманскіх школьнікаў былі запрошаны на галоўную навагоднюю ёлку вобласці з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.

У іх ліку і 16 дзяцей з Ашмянскага раёна. На рахунку Аліны і Алёны Шчарбаковых (СШ №1), Арцёма Карпінскага (Дакурнішскі ВПК), Генадзя Пятрова і Алены Гутовіч (школа-інтэрнат) шмат спартыўных дасягненняў. Поспехамі ў вучобе і ўдзелам у алімпіядным руху адзначаны Ксенія Дзідо (Дакурнішскі ВПК) і Надзея Пяткевіч (Цудзенішскі ВПК). Актыўна ўдзельнічаюць у творчых конкурсаў і аглядах, канцэртных праграмах Ульяна Лугін (СШ №1), Арцём і Раман Гудэбскія (СШ №3), Вікторыя Войнюш (СШ №3), Данііл Сушчэня і Іван Іваноў (школа-інтэрнат), Ангеліна Шыдлоўская (цэнтр творчасці дзяцей і моладзі).

У гэтым годзе на губернатарскую ёлку былі запрошаны вучні дзіцячых школ мастацтваў вобласці. Сярод іх і выхаванцы Гальшанскай дзіцячай школы, пераможцы міжнародных конкурсаў Ангеліна Ляўкоўская і Анастасія Казлоўская. Ангеліна ў гэтым годзе атрымала матэрыяльную дапамогу са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сабраны дакументы на заахвочванне з прэзідэнцкага спецфонду Анастасіі Казлоўскай. Адміністрацыя школы мастацтваў спадзяецца, што таленавітая дзяўчынка таксама трапіць у лік стэпендыятаў.

На памяць аб незабыўнай сустрэчы быў зроблены фотаздымак з удзелам старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. Кожны маленькі госць атрымаў салодкі падарунак і шмат пазітыўных эмоцый ад святочнай атмасферы і спектакля з удзелам казачных герояў.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *