Свята капусты ў Кальчунах

Год малой родины Культура


На пляцоўцы ля мясцовага аддзела культуры і вольнага часу у Кальчунах мінулай нядзеляй было шматлюдна і весела: сюды з ўсіх бакоў зыходзіліся жыхары аграгарадка на свята капусты. Так-так, менавіта гэтай агародніне ужо другі год запар прысвячаецца асобнае мерапрыемства.

Цэнтр свята – выстава, якую можна яшчэ і паспрабаваць на смак: мясцовые жыхары прапанавалі увазе гасцей свята стравы, прыгатаваныя, канешне, з капустай. Была і магчымасць набыць свежую гародніну – працавала міні-ярмарка, арганізаваная  мясцовым калгасам і індывідуальнаым прадпрымальнікам. Прадукцыя з мінімальнай гандлевай надбаўкай, традыыйна, карыстаецца попытам.

Адны запасаліся гароднінай, а іншыя стаялі у чарзе ля шапікаў з попкорнам, салодкай ватай і іншымі радасцямі.

Насычаную забаўляльную праграму гледачам прапанавалі работнікі культуры.  Песні, конкурсы і танцы – удзельнічалі ў іх і дарослыя, і дзеці з вялікай асалодай.

Інга Гіз



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *