Віншаванні і ўзнагароды прымалі з нагоды прафесійнага свята настаўнікі Ашмяншчыны

События

У сярэдняй школе №2 прайшло ўрачыстае раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. Тут сабраліся настаўнікі, выхавацелі, ветэраны педагагічнай працы, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты ўпраўлення і іншыя прадстаўнікі гэтай высакароднай прафесіі.

Віншаванні педагогам у гэты дзень адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч, начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Кунцэвіч, бухгалтар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Грышчанка.

З прывітальным словам да прысутных у зале звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч:

Педагогі Ашмяншчыны – гэта прафесіяналы высокага ўзроўню, адданыя сваёй справе людзі. Ваша прафесія – адна з самых ганаровых, яна патрабуе мэтанакіраванасці і натхнення, душэўнасці і дабрыні. На вас ляжыць адказнасць за выхаванне маладога пакалення – і гэта вялікая праца, якая заслугоўвае павагі. Настаўнік не толькі аддае вучням свае веды і ўменні, але і часцінку сваёй душы.

Па добрай традыцыі педагогі Ашмяншчыны былі ўдастоены ўзнагарод. Ганаровай граматай Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Мікалай Федарэнка, настаўнік музыкі СШ №1. Падзячным пісьмом старшыні раённага Савета дэпутатаў – Таццяна Саламонава, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета. На жаль, не паспеў атрымаць сваю ўзнагароду – Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў — дырэктар СШ №1 Міхаіл Гружэўскі: у канцы верасня яго не стала. Грамата будзе перададзена родным пакойнага.

Шмат узнагарод атрымалі ў святочны дзень актывісты прафсаюзнага руху. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Кунцэвіч уручыў Ганаровую грамату ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ядзвізе Прасалоўскай, настаўніцы матэматыкі, старшыні пярвічнай арганізацыі СШ №3. Падзякі ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўдастоена Таццяна Логінава, настаўнік-дэфектолаг, старшыня прафсаюзнай пярвічкі школы-інтэрната. Грамадская дзейнасць педагогаў была адзначана Ганаровымі граматамі абласнога і раённага камітэтаў галіновага прафсаюза, а таксама раённага аб’яднання прафсаюза.

Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” падарункі былі ўручаны старшыням пярвічных арганізацый СШ №2 і гімназіі №1.

Праца педагогаў была ўганаравана таксама ўзнагародамі ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама.

Цудоўным падарункам для гасцей і ўдзельнікаў свята стаў канцэрт, падрыхтаваны педагогамі і вучнямі СШ №2.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Присоединяйтесь к нашему каналу https://t.me/belta_telegramm



1 комментарий по теме “Віншаванні і ўзнагароды прымалі з нагоды прафесійнага свята настаўнікі Ашмяншчыны

  1. Красивый, стильный праздник получился.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *