У Ашмянах адбыўся мітынг, прысвечаны Дню вызвалення горада

75-летие освобождения Беларуси События

У гарадскім парку ля помніка загінуўшым воінам адбыўся мітынг, прысвечаны Дню вызвалення горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З тых часоў прайшло ўжо семдзесят чатыры гады. Праносячы праз дзесяцігоддзі радасць і гора, шчасце і боль, гонар за свой народ, яго мужнасць і гераізм, пакаленні захоўваюць у сэрцах памяць аб тых падзеях.

Усё далей углыб гісторыі сыходзіць Вялікая Айчынная вайна, усё менш застаецца сведкаў тых часоў… Усяго восем ветэранаў сёння жыве на Ашмяншчыне – Таццяна Мягкова, Станіслаў Бралкоўскі, Браніслаў Шагідзевіч, Зінаіда Заблоцкая, Іосіф Прыгодскі, Уладзімір Лашкевіч,  Эдуард Сарока і Казімір Заблоцкі…

Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто ратаваў малую радзіму, сабраліся прадстаўнікі грамадскасці, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікі і жыхары горада.

Са словамі прывітання да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Людміла Каханоўская. Яна павіншавала ашмянцаў з гэтай вялікай падзеяй, успомніла аб гераічным подзвігу нашых землякоў і адзначыла, як важна памятаць тых, хто абараняў сваю Радзіму і аддаў сваё жыццё за мірную і светлую будучыню.

Аб значнасці гэтай ліпеньскай даты гаварылі начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваенкамата Сяргей Андрыловіч і старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка.

Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых і ўсклалі кветкі да помніка. Пасля мітынга кожны жадаючы мог прагартаць старонкі выданняў аб вайне – выставу “Прайшла праз дзяцінства вайна” падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі.

Дарэчы, у межах святкавання Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся шэраг мерапрыемстваў і акцый. 4 ліпеня на тэрыторыі СШ №1 адкрылі абноўлены помнік герою-малагвардзейцу Алегу Кашавому; 6 ліпеня адбыўся плац-канцэрт духавога аркестра Гродзенскага абласнога упраўлення МНС. Таксама да святкавання далучыліся супрацоўнікі бібліятэк раёна і школьнікі, якія адпачываюць у летніках.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *