Як у Барунах дапамагаюць старэйшым

Общество

Валанцёр – гэта чалавек, які нясе веру ў дабро, надзею на будучыню і любоў да бліжніх. У аснове валанцёрскага руху Барунскага вучэбна-педагагічнага комплексу ляжыць стары як свет прынцып «Хочаш адчуць сябе чалавекам – дапамажы іншаму».

Клопат аб пажылых – першы абавязак кожнага з нас. Бо гэта людзі, чыёй цяжкасцю будавалася і развівалася наша дзяржава, мужнасцю заваёвывалася яе незалежнасць. За плячыма старэйшага пакалення столькі важных спраў. І мы заўсёды павінны памятаць, як шмат сіл аддалі нашы бабулі і дзядулі, маці і бацькі за тое, каб нам сёння жылося добра.

Клапаціцца пра састарэлых людзей стала добрай традыцыяй у Барунскім ВПК. Трэці  год запар валанцёры арганізуюць акцыю «Дом без адзіноты» і едуць у аддзяленне кругласутачнага знаходжання, што ў аграгарадку Жупраны. Цяпло і клопат хочуць падарыць яны кожнаму пастаяльцу.

Амаль кожны тыдзень валанцёры нашай установы наведваюць адзінокіх састарэлых Барунскага сельвыканкама. Нашы вучні дапамагаюць  па гаспадарцы і наводзяць парадак на прысядзібных участках. І ўсё гэта яны робяць з радасцю, не патрабуючы ад старэйшых нічога ўзамен.

Вельмі актыўны ў нашай школе цімураўскі атрад з вёскі Гінеўцы. Дзеці амаль кожны дзень дапамагаюць старэйшым: то вады прынясуць, то дроў насякуць, у зімовы час пачысцяць ад снегу сцежкі, проста пацікавяцца справамі.

А для людзей ганаровага «залатога» ўзросту толькі і патрэбны ўвага і клопат.

Алена БРАЖЫЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *