Святочны канцэрт да Дня Незалежнасці прайшоў на Станцыі Ашмяны

Культура

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці нашай краіны, сабраў сёння жыхароў аграгарадка Станцыя Ашмяны ў сельскім клубе.

Вяскоўцы па традыцыі шчыра віталі мясцовых артыстаў, станаўленню якіх на сцэне дапамагае загадчыца ўстановы культуры Таццяна Лапата. У выкананні творчых калектываў клуба прагучалі песні пра радзіму, цяжкі і трагічны шлях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дзяўчынкі вакальнай групы “Карагод” парадавалі прысутных знаёмымі мелодыямі пра шчаслівае дзяцінства і сонейка над галавой, а таксама прызнаннем у любові сваім матулям.

Няма  большага шчасця, як незалежасць роднай краіны. І фінальная песня Эдуарда Ханка “Малітва аб Беларусі” ў выкананні жаночай вакальнай групы “Рябинушка” таму  пацвярджэнне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *