Прэмія «Надзеі Ашмяншчыны» ўручана самым таленавітым вучням раёна

Культура

Традыцыйным на Ашмяншчыне стала заахвочванне лепшых у пэўнай сферы вучняў раёна. Два разы на год самым разумным, таленавітым і старанным (кожны раз розным) уручаецца прэмія «Надзеі Ашмяншчыны».

Чарговае ўзнагароджванне адбылося ў мінулы чацвер, падчас святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні ўстаноў адукацыі раёна, якія дабіліся значных поспехаў у першым паўгоддзі 2017 – 2018 навучальнага года, сталі лаўрэатамі прэміі.

IMG_5988

IMG_5993

IMG_5996

IMG_5999

IMG_6002

У намінацыі “За высокія паказчыкі ў вучобе” ўзнагароджаны вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 2 Анастасія Навасельская і вучань 8 класа гімназіі №1 Ягор Дзегцяроў.

За поспехі ў мастацкім майстэрстве адзначаны вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 3 Ілона Гелаш,  вучаніца 8 класа сярэдняй школы № 1 Ксенія Крышаловіч, васьмікласніца Гальшанскай СШ Вольга Астаневіч.

IMG_6058

Спартыўныя дасягненні сталі нагодай для ўручэння прэміі “Надзеі Ашмяншчыны” вучню 9 класа гімназіі № 1 Андрэю Янкоўскаму, вучаніцы 4 класа сярэдняй школы № 3 Вікторыі Тамашэўскай, вучню 9 класа Жупранскай СШ Аляксандру Шымановічу і адзінаццацікласніцы Жупранскай СШ Надзеі Цярэшцы.

IMG_5992

У намінацыі “За высокія паказчыкі ў раённым алімпіядным руху, прадметных конкурсах” узнагароджана вучаніца 9 класа гімназіі № 1 Алена Камінская.

IMG_5990

Прэміяй адзначаны і поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці вучаніцы 11 класа  гімназіі № 1 Антаніны Ляпко.

За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасці ўзнагароджана вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 3 Наталля Паздняк.

IMG_6006

Актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце вучаніц 10 класа сярэдняй школы № 2 Алёны Ярашэвіч і Анастасіі Абрамовіч таксама адзначаны прэміяй.

Віншаванні і дыпломы лаўрэаты прымалі ад старшыні райвыканкама Міраслава Сарасека.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *