Летні адпачынак ашмянцаў

Культура

Спякотнае надвор’е, якое ўрэшце рэшт (ажно ў жніўні!) усталявалася ў нашай краіне, з радасцю ўспрынялі аматары адпачынку на вадзе. Самы час купацца, плаваць і прыдумляць разнастайныя гульні.

Адныя на беразе возера спасаюцца ад высокай тэмпературы, другія — з асалодай падстаўляюць бакі насустрач бязлітаснаму сонцу. А самыя адчайныя маюць цярпенне сядзець пад гарачымі промнямі з вудой — раптам трапіць на кручок які трафей?!

IMG_2710

IMG_2723

IMG_3029

IMG_3154

IMG_3175

IMG_3192

IMG_3222

IMG_3246

 

Зрэшты, памятаць пра правілы бяспекі падчас знаходжання на вадаёме трэба ўсім: і рыбаловам, і купальшчыкам. Прычым датычыцца гэта і дзяцей, і дарослых, якім не варта пераацэньваць свае магчымасці. Нездарма кажуць, што патануць можна і ў лыжцы вады. Будзьце ўважлівымі, сачыце за тымі, хто побач з вамі знаходзіцца ў вадзе. Няхай нішто не азмрочвае прыемны адпачынак!

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *