У Кальчунскай школе адбудзецца міжнародная краязнаўчая гасцёўня

Анонсы событий

Міжнародная краязнаўчая гасцёўня «Сустрэчы ў лістападзе — 2016» да дня нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага адчыніць дзверы 3 снежня 2016 года. Тэма — «Зямлі адзінай чалавек»

Мерапрыемства адбудзецца на базе гісторыка-краязнаўчага музея Кальчунскай школы.

Пачатак — у 10.00 гадзін.

У праграме:

— святая імша ў Гародніцкай капліцы;

— творчая прэзентацыя музея-сядзібы Ф.Багушэвіча (Кушляны, Смаргонскі раён), музея-галерэі Яшунскага палаца (Літва);

— знаёмства з дзейнасцю па адраджэнні культуры Гродзенскага краю факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы;

— знаёмства з гісторыяй старажытных Варнян (Астравецкі раён);

— выступленне аўтара-выканаўцы Валерыя Готкі.

Запрашаем усіх зацікаўленых!!!

snad2



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *