У дзіцячай бібліятэцы віншавалі з Днём маці

Культура

З гісторыі ўзнікнення царкоўнага свята ў дзіцячай бібліятэцы пачалося мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. У мінулы аўторак паўсюдна гучалі ў адрас матуль віншаванні і словы ўдзячнасці. Сюды запрасілі маленькіх чытачоў СШ №1, а таксама іх матуль.

Разам са сваім класным кіраўніком Марыяй Даніілаўнай Ясевіч вучні другога класа СШ №1 чыталі вершы і спявалі песні для сваіх матуль. Іх шчырыя выступленні  выклікалі слёзы замілавання, радасці і гонару за сваіх дзяцей.

IMG_0796

Загадчык бібліятэкі Гелена Гардзей і бібліятэкар Святлана Красоўская расказалі дзецям і іх мамам паданне пра Прасвятую Багародзіцу, як і калі праваслаўныя вернікі сталі адзначаць гэта свята, прадэманстравалі відэаролікі і прэзентацыі, зрабілі агляд кніжнай выставы «Слово «мама» — нет его добрей!», правялі для другакласнікаў латарэю. Вельмі пранікнёна Гелена Францаўна расказала легенду аб матчыным сэрцы, а вучаніца 11 класа СШ №2 Яўгенія Ляхоўская падрыхтавала музычныя падарункі для гасцей мерапрыемства.

IMG_0782

IMG_0789

IMG_0811

Напрыканцы свята школьнікі падарылі матулям кветкі.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра Наумчыка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *