С Днем учителя!

События

Семья Ленковских: образ жизни — учительский

В детстве все мечтают кем-то стать во взрослой жизни. У юной Ани были две мечты: медсестра или учительница — строгая, умная, интересная, как мама. Вот она склонилась над внушительной стопкой тетрадей и проверяет задачки, а потом — примеры, а потом — снова задачки… И так без конца. Елена Альфоновна — математик. Ее очень любят дети, уважают односельчане. А все-таки хочется быть медсестрой, или все-таки учительницей?..

Пока Аня думала, жизнь сама расставила приоритеты. В старших классах, когда начались занятия в учебно-производственном комбинате, Аня без размышлений записалась в «медсестры». С теорией все шло как по маслу, а вот практические занятия в хирургическом отделении поставили крест на медицинской карьере девочки — на первом же занятии она упала в обморок. Так выбор профессии сузился, однако навыки, полученные на УПК, с улыбкой отмечает заместитель директора по воспитательной работе средней школы №1 г. Ошмяны Анна Романовна Ленковская, пригодились в жизни: и уколы делать приходилось, и банки ставить…

Правда, окончив школу, Анна уже без сомнений покинула свои родные Большие Кентаны в Островецком районе и подала документы в Лидское педучилище. Через пару лет молодым специалистом вернулась на Островетчину, попробовала себя на поприще учителя начальных классов и поняла, что сделала правильный выбор. Работу в школе совмещала с заочной учебой в университете — получала высшее образование.

Не пугали ни планы, ни первые детские неумелые каракули, которые надо было изо дня в день проверять, ни наглядности, которые, как и раньше маме, Анне Романовне приходилось рисовать от руки, под трафарет — компьютеров-то не было. Зато был огонек в глазах малышей, которые каждый день встречали ее у порога школы и провожали в класс, ждали новых открытий и одобрения своей первой учительницы. Казалось, это ни на что нельзя променять. Однако в 2003 году семья Ленковских переезжает в Ошмяны, вакантного места учителя начальных классов в районе нет, и Анна Романовна соглашается на педагога-организатора в средней школе №1.

IMG_0137

Конечно, было страшно: большая городская школа, абсолютно новые обязанности, ностальгия по привычным урокам… Однако расстраиваться и переживать времени не было, надо было включаться в школьную жизнь. Помогали коллеги, направлял директор Михаил Марьянович Гружевский, да и дети никуда не исчезли — все мероприятия готовили вместе с ними. До сих пор Анне Романовне  нравятся большие общешкольные праздники и мероприятия: ставшая традиционной благотворительная осенняя ярмарка, профориентационные встречи с пограничниками, Всемирный день снега, предлагаемые детьми КВН, «Минута славы»… Увлеченность ребят, их искреннее восхищение всегда радует завуча и педагогов, ведь это и есть главная оценка учительской работы.

Ответственная, грамотная, преданная своему делу, Анна Романовна, когда понадобилось, органично влилась в коллектив администрации школы — четвертый год она является заместителем директора по воспитательной работе. Тетради и поурочные планы в прошлом, теперь ее главная забота — здоровье и полезная занятость детей. Кажется, так просто, а за этим огромное направление работы социальной психолого-педагогической службы, классных руководителей, сотрудничество с родителями, организация объединений по интересам, десятки конкурсов, экскурсии, вечера, акции, профориентационные мероприятия, трудовые десанты, летняя оздоровительная кампания… Сложно вот так навскидку перечислить все текущие дела завуча. Так же, как сложно выйти из школы, закрыть дверь и все заботы оставить на работе. Учитель, в какой бы должности он ни был, остается учителем, и все «недоделки» несет домой.

— И в этом нет ничего страшного, — считает Анна Романовна. — Для меня нет понятия «не хочу», есть слово «надо». Не вижу никакой проблемы, если надо в выходной выйти на работу и что-то из незаконченных дел завершить.

Мамины принципы оказались заразными — младшая дочь Анны Романовны Алина, которая в этом году закончила Белорусский государственный университет и вернулась в родную первую школу в качестве психолога, уже с первого месяца убедилась на собственном опыте, что учитель — это образ жизни. Впрочем, девушка в своей профессии пока не разочаровалась, работать с детьми ей очень нравится.

Алине Ивановне достались младшие школьники — с первого по пятый класс, у ее коллеги — старшие. Знакомство Алина Ленковская начала с самыми маленькими, первоклассниками. У них сейчас самое сложное время — адаптация к школе, а потому психолог старается, чтобы она прошла максимально безболезненно.

IMG_0142

Педагогическую специальность Алина выбрала по примеру бабушки, мамы и старшей сестры. Диана — учитель музыки по классу цимбал. Она закончила Молодечненское музыкальное училище и до декретного отпуска работала учителем музыки. Равняться молодому поколению есть на кого — Елена Альфоновна, у которой более трех десятков лет педагогического стажа, в свои 83 года по-прежнему решает задачи и готова дать фору молодым.

Помимо преданности профессии, учителей Ленковских объединяют увлечения: чтение, кулинария, вязание. Правда, дочери, отмечает Анна Романовна, гораздо более легкие на подъем — любят путешествовать.

— А для меня лучший отдых после трудовой недели — дома, с хорошей жизненной книжкой, не важно на русском или белорусском языке, с интересным кроссвордом, в кругу семьи.

Людмила КОЗЕЛ.

«Залаты ўзрост»

Восень. Школьная пара. Звыклы для вучняў і настаўнікаў лад жыцця. Здаецца, нават сэрца б’ецца ў сугуччы з гэтым своеасаблівым рытмам, які пачынаецца, пэўна, задоўга да першай вераснёўскай лінейкі. А потым падпарадкоўвае сабе ўсё і быццам расстаўляе ўсё па месцах: урокі, перапынкі, факультатывы, класныя гадзіны і бацькоўскія сходы, святы і канцэрты.

Нават дзеці, якія адзінаццаць год праводзяць у храме ведаў, прывыкаюць да школьнага распарадку, некаторыя ўсё жыццё лічаць дні тыдня, уяўляючы дзённік. Што казаць пра настаўнікаў, якія аддалі любімай справе дзясяткі гадоў!..

Нават на пенсіі, уступіўшы ў «залаты ўзрост», яны сэрцам з вучнямі, сваімі выпускнікамі, калегамі, абраным некалі прадметам. Як ніхто, ведаюць пра гэта Яўгеній Вікенцьевіч і Ганна Сямёнаўна Жукі. Восень для іх — заўсёды свята, не толькі пазначанае ў календары, прафесійнае, але і ўспешчанае ў душы, сапраўднае, настаўніцкае. Таму і чакаюць яго штогод з асаблівым трапятаннем і пяшчотай, адзначаюць разам з дзецьмі і ўнукамі, прымаюць віншаванні ад калег і былых выпускнікоў.

IMG_9137

Педагагічнай справе Ганна Сямёнаўна і Яўгеній Вікенцьевіч, якія зараз жывуць на Станцыі Ашмяны, аддалі амаль па сорак гадоў жыцця. А праляцелі яны, кажуць, як адно імгненне. Пачыналі працаваць у Барунах: Яўгеній Вікенцьевіч, скончыўшы матэматычны факультэт, прыехаў сюды па размеркаванні, Ганна Сямёнаўна ўладкавалася піянерважатай. Тут і пазнаёміліся статны, адукаваны, сур’ёзны ўраджэнец Валожынскага раёна Яўгеній і прыветлівая, заўсёды з усмешкай на твары жыхарка вёскі Міжаны, што на Астравеччыне, Ганна. З таго часу і не расставаліся.

Яўгеній Вікенцьевіч працаваў настаўнікам матэматыкі, дырэктарам у васьмігадовай школцы ў Даўкшышках, затым узначальваў Клявіцкую сярэднюю школу. Ганна Сямёнаўна завочна скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута і выкладала беларускую мову і літаратуру. Зразумела, што і ад абавязкаў класнага кіраўніка ніхто не вызваляў. Ганна Сямёнаўна адправіла ў свабоднае плаванне чатыры выпускі, Яўгеній Вікенцьевіч — тры. Удзячныя выпускнікі і зараз памятаюць сваіх мудрых дарадцаў.

З цягам часу асеўшы на Станцыі Ашмяны — тут сям’я Жук пражыла ўжо 35 гадоў, — Ганна Сямёнаўна і Яўгеній Вікенцьевіч лёгка ўліліся ў педагагічны калектыў Дакурнішскай школы. Сумленна выкладалі свае прадметы, выхоўвалі вучняў, паважалі калег і бацькоў, адказна ставіліся да любой справы. Ганна Сямёнаўна вельмі камфортна адчувала сябе ў гэтай школе, пэўна таму, што некалі сама спасцігала тут прамудрасці розных прадметаў, карпеючы над падручнікамі.

 Вопыт кіраўніцтва школай Яўгенію Вікенцьевічу спатрэбіўся і ў Дакурнішках — пэўны час давялося ўзначальваць установу адукацыі. Але нічога даражэйшага і цікавейшага за ўрокі настаўнікі з салідным педагагічным стажам назваць не могуць. Непасрэдная работа з дзецьмі — вось тое галоўнае, дзеля чаго яны прыйшлі ў гэту прафесію. Можа, таму нават на пенсіі яны не спяшаліся адпачываць — колькі трэба было, працавалі: вялі ўрокі, рыхтавалі да цэнтралізаванага тэсціравання, радаваліся поспехам вучняў. Колькі ўдзячных слоў пачулі яны ад Юры Філіповіча, які зараз жыве і працуе ў Германіі, — трывалыя веды па матэматыцы дапамаглі яму ў свой час паступіць у радыётэхнічны ўніверсітэт.

Сярод сваіх выпускнікоў Яўгеній Вікенцьевіч і Ганна Сямёнаўна з гонарам называюць кандыдата філалагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзіміра Куліковіча. Пяць вучаніц Ганны Сямёнаўны прадоўжылі яе справу — працуюць настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. І хоць уласныя дзеці Наталля і Сяргей выбралі іншыя прафесіі, Ганна Сямёнаўна і Яўгеній Вікенцьевіч маюць надзею, што ўнучкі — пятнаццацігадовая Паліна або  яшчэ маленькая Валерыя — зацікавяцца педагогікай.

— Мы былі б вельмі рады, каб гэта важная прафесія прыйшлася ім даспадобы, — зазначае шчаслівая Ганна Сямёнаўна, пяшчотна прыціскаючы пяцігадовую Валерыю, якая напярэдадні Дня настаўнікаў прыехала павіншаваць бабулю з дзядулем.

Ва ўсялякім выпадку, годны прыклад служэння любімай справе ў дзяўчат ёсць. А ў тым, што іх бабуля і дзядуля заслужылі гонар і пашану, няма ніякіх сумненняў: у сямейным архіве — граматы і падзячныя пісьмы раённага аддзела адукацыі, аблана, Міністэрства адукацыі. У 1989 годзе Яўгеній Вікенцьевіч атрымаў важную ўзнагароду — «Выдатнік народнай асветы БССР». Аднак, бадай, не гэта самае важнае. Галоўнае, што і зараз іх веды і вопыт запатрабаваны. Ганну Сямёнаўну і Яўгенія Вікенцьевіча час ад часу запрашаюць у Дакурнішскі вучэбна-педагагічны комплекс, Жупранскую сярэднюю школу — не толькі ў святы, але і ў працоўныя будні, калі трэба падмяніць каго-небудзь з настаўнікаў або выхавацеляў.

Зрэшты, па-ранейшаму актыўныя, прыветлівыя, добразычлівыя і гасцінныя, Жукі і на пенсіі не сумуюць. Кажуць, заўсёды знойдзецца справа ў доме ці ў гародзе. Ды і ўнукаў папесціць — самы час.

Людміла КОЗЕЛ.

 

Влюбленная в профессию и детей

В этом году Елена Петровна Макей в 28-й раз отмечает День учителя и, оглядываясь назад, признается, что выбранному профессиональному пути ни за что не изменила бы.

В среднюю школу №2 г. Ошмяны она пришла еще студенткой-пятикурсницей — тогдашний директор Евгений Викторович Михалькевич уговорил не только саму Елену, но и преподавателей БГУ, которые заменили ей дипломную работу на государственные экзамены. Так что уже с февраля 1988 года она заняла прочную позицию у доски и стала учить детей химии. Любовь к этому предмету раз и навсегда поселилась в ее сердце еще в Жупранской средней школе, когда совсем юная Лена Тюлькевич на уроках Надежды Ивановны Липской окунулась в удивительный мир химических реакций и закономерностей их протекания.

IMG_8712

Тогда же, в детстве, Лена решила стать учителем. Уж очень нравилось ей, когда из Гудогайской школы на выходные в гости к ним приезжала тетя Кристина — прямо с работы, с планами, аккуратными стопками тетрадей, которые надо было проверить к предстоящему уроку. Уже тогда девочка представляла, как и она когда-нибудь будет выводить красным стержнем красивые пятерки. И ее мечта сбылась. Благодаря целеустремленности, усердию и огромной поддержке мамы Анны Иосифовны, которая, к слову, хотела видеть дочь фармацевтом, но при этом смогла принять выбор Лены.

Нынешним ребятам, пожалуй, и невдомек, как можно самостоятельно готовиться к поступлению. Перед ними — огромный выбор: факультативы, репетиторы, районные межшкольные факультативы, дистанционное обучение. В советские годы основой подготовки были уроки и самостоятельная работа, упор на которую и делала настойчивая Лена. Хорошим подспорьем при поступлении, считает она, стали сначала заочные, а потом и двухнедельные очные курсы при БГУ, которые помогли выпускнице Жупранской школы сдать вступительные математику и химию на «отлично», а сочинение по русскому языку и физику — на «хорошо».

IMG_8708

…В средней школе №2 молодая учительница Елена Петровна, которой из-за отсутствия специалистов-предметников пришлось вести все уроки химии во всех параллелях, попала под опеку опытных коллег, никогда не скупившихся на совет, помощь и поддержку. Свое надежное плечо подставила тогдашний завуч Валентина Ивановна Чернецова, впоследствии рекомендовавшая Елену Петровну на заместителя директора. Много методических находок почерпнула молодая учительница у коллеги из средней школы №3 Аллы Фёдоровны Шевченко, а также у методиста Веры Константиновны Датчук и учителя биологии средней школы №2 Нины Павловны Сикорской.

Позже, в 2008 году став завучем, азы администраторской работы Елена Петровна постигала у Любови Георгиевны Петровой, которая и сейчас никогда не отказывает в добром совете. Всегда ощутим надежный тыл в лице директора школы Натальи Михайловны Голашевской и коллег-завучей, дружной командой с которыми не страшно браться за любое дело и принимать все новшества в системе образования.

Среди сравнительно недавних нововведений — профильное обучение, которое в прошлом году вернули в белорусские школы. Шаг, безусловно, важный и нужный: как для детей, которые могут углубленно изучать тот или иной предмет, так и для учителей, нагрузка которых увеличилась. Конечно, профильное обучение требует от педагога специальных знаний и особой подготовки. Елена Петровна знает это по собственному опыту — работу заместителя директора она совмещает с педагогической.

— Я никогда не откажусь от учительства, — с уверенностью говорит Елена Петровна. — Без уроков тяжело: и квалификацию учителя теряешь, и общения с детьми не хватает, да и предмет свой нравится — как без него?!

Елена Петровна ведет химию у ребят 10 и 11 классов, которые изучают этот предмет на повышенном уровне. На уроках и факультативах, которые учащиеся с радостью посещают даже в субботу, учитель старается дать им новый материал, сверх учебной программы, который пригодится для поступления. Опыт такой подготовки у нее есть, как и высшая квалификационная категория учителя.

Старательные ученики Елены Петровны показывают хорошие результаты на централизованном тестировании, успешно выступают на олимпиадах и конференциях, становятся стипендиатами Президентского фонда по поддержке одаренных учащихся. Среди победителей областного уровня — нынешние врачи Татьяна Авсюкевич, Светлана Боровикова, учащаяся лицея БГУ Мария Шведова. Для некоторых учениц Елена Петровна — пример в профессии: Виолетта Звонова стала учителем химии, на химико-биологический факультет БГПУ имени Максима Танка в этом году поступила Екатерина Побединская. Примеру тети последовала и племянница Ангелина, которая скоро станет учителем-дефектологом. Даст Бог, фортуна улыбнется и нынешним одиннадцатиклассникам, записавшимся в педагогический класс. Факультатив «Введение в педагогическую профессию», который посещают ребята, станет бонусом при поступлении.

Кстати, около 30 процентов выпускников средней школы №2 вернулись сюда в качестве педагогов.

— Практически ежегодно, — отмечает Елена Макей, — коллектив пополняется молодыми специалистами — не только нашими выпускниками, но и просто очень талантливыми, грамотными, старательными педагогами, которые прислушиваются к советам, быстро учатся и работают на результат. Среди таких специалистов Анна Эдвардовна Шукелович, Анна Александровна Тешко, Екатерина Тадеушевна Гружевская… Только благодаря эффективной, слаженной работе всего коллектива — молодых педагогов и опытных учителей — наша школа дважды (в 2013 и в 2015 году) становилась лучшей в районном конкурсе «Школа образцового качества и порядка в номинации «Качество образования».

…За годы работы в школе через руки Елены Петровны прошли сотни тетрадей и дневников, десятки журналов. Сколько раз ее уверенная рука выводила красивые «пятерки», а потом «десятки», сколько раз колебалась учительница, прежде чем поставить «неуд». Всякое бывало, однако и сегодня Елена Петровна помнит всех своих выпускников, даже тех, кого учила в первый год работы. С радостью встречается с ними на традиционных вечерах встречи, где давно повзрослевшие ученики с благодарностью вспоминают школьные годы.

В свободное от работы время, а его у учителей не так уж много, Елена Петровна занимается цветоводством и кулинарией — балует своих родных всевозможными вкусняшками. В гости часто наведываются сын Александр с невесткой и маленькой внучкой. Так что чисто женское хобби Елены Петровны — рукоделие — как раз кстати: кому как не внучке щеголять в бабушкиных обновках.

Людмила КОЗЕЛ.

 

Людзі, якія дораць святло

Яшчэ старажытныя грэкі казалі: «Калі кравец дрэнны — то людзі будуць проста дрэнна апрануты, але калі настаўнік — то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей». Нездарма я пачала свой аповед пра творцаў чалавечай душы з гэтага выказвання.Таму што сеяць разумнае, добрае, вечнае ў душах дзяцей могуць толькі неабыякавыя людзі, якія імкнуцца змяніць свет да лепшага.

IMG_9126

Менавіта сямейная дынастыя Скаржынскіх — выхавальніца Гальшанскага ясляў-сада Данута Зыгмундаўна  і яе сын — малады настаўнік у сярэдняй школе Яўген Міхайлавіч — адносяцца да такіх апантаных спецыялістаў.

Здавалася яшчэ нядаўна Яўген Скаржынскі сядзеў за партай Гальшанскай сярэдняй школы. Зараз жа ён — калега для тых, каму калісьці быў вучнем. Выкладаць гісторыю дзецям у сценах роднай школы не толькі радасна, але адначасова хвалююча, таму што  на плячах маладога педагога ляжыць вялікая адказнасць   і перад былымі настаўнікамі,  і перад вучнямі школы.

У родны аграгарадок магістр гістарычных навук размеркаваўся месяц таму пасля заканчэння факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Яўген Міхайлавіч адзначае, што на выбар навучальнай установы паўплывала не столькі жаданне стаць педагогам, колькі інтарэс да самой гісторыі. Абудзіў яго малады выкладчык геаграфіі Сяргей Аляксееў, які ў свой час скончыў той жа факультэт, што і Яўген.  Падчас навучання ў школе будучы настаўнік заўсёды ўдзельнічаў у алімпіядах па гісторыі Беларусі і навукова-практычных канферэнцыях, да якіх рыхтаваўся разам з гісторыкам Міхаілам Міхайлавічам Кемежуком.

У гэтым годзе Яўген Міхайлавіч выкладае сусветную гісторыю і гісторыю Беларусі ў пятых, шостых, сёмых, восьмых і дзясятых класах, а таксама прадмет «Сусветная і айчынная мастацкая культура» ў пятых і шостых класах.

Нягледзячы на тое, што Яўген працуе нядаўна, школьнікі з радасцю спяшаюцца на яго ўрокі. Для іх ён не проста педагог, а старэйшы сябар — падчас тлумачэння тэмы ўрока ўмее зацікавіць, натхніць і проста рассмяшыць. Таму вучэбны матэрыял школьнікам запамінаецца лёгка.

Таленавіты, творчы педагог, асоба адказная, энергічная, зацікаўленая ў сваёй прафесіі, улюбёная ў гісторыю… Урокі Яўгена праходзяць незвычайна, ён вучыць не толькі розумам, але сэрцам і душой. Аб сваім прадмеце Яўген Скаржынскі можа гаварыць гадзінамі. На пытанне, пра якую гістарычную эпоху цікавей за ўсё расказваць дзецям, ён адказаў, што  кожны перыяд па-свойму важны.

— У гісторыі Беларусі мне падабаецца перыяд Рэчы Паспалітай, у гэты час адбылося шмат лёсавызначальных для нашай краіны падзей, — падкрэслівае настаўнік. — Таксама заўсёды цікава пачуць меркаванні дзяцей аб з’яўленні чалавека і першабытнага грамадства.

Яўген Міхайлавіч смела разважае аб тым, якім павінен быць настаўнік. У яго разуменні выдатны педагог — гэта спецыяліст, зацікаўлены сваім прадметам, а таму з’яўляецца прыкладам для вучняў. Ён павінен быць непасрэдным, крэатыўным і апантаным сваёй справай. Галоўнае, што Яўгену Міхайлавічу падабаецца прафесія і ёсць жаданне працаваць, а прафесіяналізм і вопыт прыйдуць з гадамі. Але важна, што малады настаўнік ужо мае ўласны погляд на сістэму адукацыі і на тое, як трэба весці ўрокі.

Разам з асноўнымі заняткамі ён выкладае факультатыў «Храмы, палацы і замкі Беларусі», асноўнай мэтай якога стала  імкненне выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы.  Напэўна, каштоўнасцю факультатыву стала  і тое, што настаўнік умее звязаць падзеі мінулага і сучаснасці, дзякуючы чаму вучні могуць адправіцца ў завочнае падарожжа па знакамітых мясцінах  і як вынік  — захочуць там пабываць у рэальным жыцці.

Падчас універсітэцкай практыкі ў адной з гродзенскіх гімназій, разам з аднагрупніцай Веранікай Лебядзевіч яны арганізавалі дзесяцікласнікам турыстычную паездку па Гродзенскай вобласці, наведалі і Гальшаны, і Крэва, і Залессе. Тады будучыя настаўнікі зразумелі, што трэба папулярызаваць дзецям сваю краіну, якая мае багатую гісторыю, а паколькі Беларусь цесна звязана з краінамі-суседкамі Польшчай і Літвой, то можна ладзіць цікавы маршрут па палацах кожнай з іх.

— На жаль, у наш час кажуць, што гісторыя нікому не патрэбна, але ж без яе не магчыма будучае, — адзначае настаўнік. — Гісторыя — гэта не проста набор фактаў, а тое, што фарміруе светапогляд чалавека, яго адносіны да жыцця. Яна дае магчымасць выказваць сваю думку і быць чалавекам з вялікай літары.

Нягледзячы на тое, што большасць часу Яўген праводзіць у школе, ён паспявае чытаць кнігі, глядзець фільмы, захапляцца відэагульнямі, займацца спортам і прымаць удзел у інтэлектуальных гульнях.

Яўген Міхайлавіч не спыняе працу над сабой, разумее, каб быць добрым настаўнікам  і проста цікавым чалавекам, трэба самаўдасканальвацца. Сярод выданняў пачэснае месца займаюць дапаможнікі па філасофіі, сацыялогіі і псіхалогіі, якія абавязкова звязаны з гістарычнай дысцыплінай, а таксама мастацкая літаратура. У вольны час малады спецыяліст любіць пагартаць выданні  Германа Гессэ, Курта Ванегута і любімага Эрыха Марыі Рэмарка.

Сваімі захапленнямі ён дзеліцца з вучнямі. Да іх хутка знайшоў падыход, бо яны падобныя: слухаюць адну і тую ж музыку, глядзяць адны і тыя ж серыялы, карыстаюцца аднымі сацыяльнымі сеткамі. Праўда Яўген смяецца і адзначае, што ўласная старонка ў інтэрнэце павінна заставацца сваёй «тэрыторыяй», таму не пускае на яе вучняў. Усё ж такі пэўная дыстанцыя ў стасунках павінна захоўвацца!

… Кажуць, што любоў да прафесіі перадаецца праз пакаленні. Напэўна, гэта так, калі мы з фотакарэспандэнтам завіталі да спецыялістаў у садок, яны абмяркоўвалі, як зацікавіць дзяцей хадзіць на заняткі па інтарэсах і факультатывы.  Цяпер у сям’і Скаржынскіх і за вячэрай часта размаўляюць на «адукацыйныя» тэмы.  Праўда, яны не заўсёды цікавыя для мужа  Міхаіла Іванавіча — намесніка старшыні СВК «Гальшанскі» і адзінацацікласніка, будучага праграміста Аляксандра.

Сёння Данута Зыгмундаўна — выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі ў Гальшанскім яслях-садзе. Першую старонку сваёй працоўнай біяграфіі пачала пісаць амаль трыццаць гадоў таму пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага вучылішча.

Творчасць і крэатыўнасць выхавальніка адчуваецца з першых імгненняў, калі вы наведаеце садок. Не паспееш азірнуцца, як разумееш, што трапіў не проста ў садок, а ў сапраўднае казачнае каралеўства. А яна, як сапраўдная фея, раскрывае таленты дзяцей, вучыць іх сябраваць, маляваць, танцаваць, чытаць…

Тут знаходзіцца салон прыгажосці, бібліятэка, крама, кабінет для вопытаў і эксперыментаў, мініяцюрны батанічны сад,  які па чарзе даглядаюць дзеці. Прываблівае ўвагу вялікая колькасць скрынак з настольнымі гульнямі, а таксама беларускі куток з лялькамі ў нацыянальным стылі і імправізаваная дарога, дзе дзеці вучаць правілы дарожнага руху.

Данута Зыгмундаўна стараецца напоўніць жыццё шаснаццаці выхаванцаў шчаслівымі момантамі. Праўда, раней яна за руку вяла дзетак з ясляў да школы, а зараз толькі выкладае ў старшай  інтэграванай групе.

— Адказна займацца са старэйшымі,  таму што іх трэба падрыхтаваць да школы, і ад таго, якія яны веды і якасці набудуць цяпер, будзе залежыць іх будучае, — адзначае спецыяліст.

Старшая група заўсёды ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах, даследчых канферэнцыях і алімпіядах. Калі працуюць плённа, то і вынік адпаведны! Гэта фестываль-конкурс для дзетак «Вясёлы Жужа», дзе ў намінацыі «мастацкае слова» Ангеліна Ляўкоўская заняла ІІІ месца, а аўтарская распрацоўка «Мастацтва выхавання» спецыяліста  ў міжнародным конкурсе атрымала пазітыўныя водгукі.

Сёння ў дашкольнай установе рэалізуецца інавацыйны праект па патрыятычным выхаванні. Спецыяліст расказвае, што даклады, падрыхтаваныя ў межах праекта, прыйшліся даспадобы шматлікім гледачам. У мінулым годзе  дзеці  расказвалі пра бусла, які сімвалізуе нашу краіну, пра нацыянальныя сімвалы на вышыванках, а ў гэтым годзе вывучаюць дзяржаўныя, рэлігійныя і народныя святы.

На працы Данута Зыгмундаўна з 7.30 да 18 гадзін. Здавалася б, поўны дзень, але ён пралятае як адно імгненне.

Вось амаль трыццаць гадоў яна зноўку перажывае шчаслівыя моманты дзяцінства з кожным сваім выхаванцам, бачыць свет яго вачыма, здзіўляецца простым рэчам, пазнае разам з імі акаляючы свет, а калі патрэбна, дапамагае, падтрымлівае і абараняе кожнага з іх.

Яна адпавядае ўяўленням аб выхавальніку: добрая, спакойная, ураўнаважаная, з пачуццём гумару, прыемным голасам і ўдумлівым позіркам. Данута Зыгмундаўна адзначае, што самае галоўнае, што натхняе ў працы, — гэта добрыя, чыстыя, адкрытыя позіркі выхаванцаў.

— Здаецца, што ў жыцці шмат праблем, а дзеці цябе абдымуць — і робіцца лягчэй, — расказвае Данута Скаржынская. — Мне падабаецца шчырасць дзяцей. Дарослыя не такія — мы многае не заўважаем, а ім цікава, яны бачаць тое, што мы часам мінаем…

Дзеці непасрэдныя, яны — як адкрытая кніга. Таму Данута Зыгмундаўна імкнецца, каб яны сталі годнымі людзьмі. А другой лесвіцай на іх шляху стане школа, дзе  іх сустрэнуць настаўнікі. Нават з выпускнікамі яна кожны год ідзе на лінейку, каб тыя не хваляваліся. Данута Скаржынская з гонарам расказвае, што дзеці  заўсёды прывітаюцца, а некаторыя з іх па дарозе ў школу зазірнуць у садок, каб абняць свайго выхавальніка.

Прымусіць сябе любіць чужых дзяцей немагчыма, таму ты або любіш іх, або абыякавы да іх. Напэўна, таму яна памятае кожнага свайго выпускніка. Спецыяліст расказала, як нядаўна на сайце «аднакласнікаў» ужо дарослыя людзі апублікавалі фотаздымак з садка і не маглі разабрацца, хто ёсць хто, як кажуць. Тут на дапамогу прыйшла Данута Зыгмундаўна, якая падпісала кожнага выпускніка дашкольнай установы.

— Вельмі прыемна, што дзеці з захапленнем успамінаюць дні, праведзеныя тут, — адзначае спецыяліст. — Былыя выхаванцы прыводзяць да нас сваіх дзяцей. Такі давер  — лепшае прызнанне нашай працы.

Данута Скаржынская неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзякамі райвыканкама, а таксама занесена на віртуальную Дошку гонару дашкольнай установы адукацыі, але яна ўпэўнена, што гэтага не было б без падтрымкі адміністрацыі, калегаў і старанных выхаванцаў. Данута Зыгмундаўна расказвае, што ў садку вельмі дружны і згуртаваны калектыў.

Пра такіх спецыялістаў, як Данута Скаржынская, кажуць, што гэта выхавальнік, спецыяліст ад Бога. Яна сапраўды таленавіты чалавек і майстар сваёй справы.  І гэтаму майстэрству не вучаць ні ў школах, ні ў навучальных установах. Гэта прызванне, заклік душы і сэрца.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *