Лета, яно такое!..

Культура

Ізноў сыпле. Гэта я пра надвор’е за акном. Усё неба зацягнула бясконцай шэранню, густы, споры дождж ідзе адранку і зарадзіў, відаць, на цэлы дзень. Усіх дачнікаў-агароднікаў паразганяў ды і ўвогуле, быццам, гараджан з вуліц пазмываў. Але што там дождж?! У людзей град, шалёны вецер, тарнада. Колькі бяды нарабіла неўтаймаваная стыхія! А тут — грыбам раздолле.

DSC_19332

Да таго ж, няма чаго скардзіцца — у чэрвені пагрэліся. Хто хацеў — прыняў сонечныя ванны, пагрэў бакі на пляжы. Мо яшчэ і вернецца тое цяпло, мо яшчэ застогнем пад пякучымі промнямі, якія бязлітасна выцягваюць апошнія сокі з зямлі, наганяюць стому на людзей і жывёлу.

Лета, яно такое!.. Яно можа. То пячэ няшчадна, то раптам як сыпне — толькі паспявай хавацца. Глядзіш — ужо вясёлка раскінулася на ўсё неба, выгнулася і быццам запрашае: «Сядай, пракачу!». Вось быў бы атракцыён. Ды, пэўна, гэта толькі ў мультфільмах і марах можна лятаць у аблоках… Зрэшты, дзятва не губляецца і на зямлі. Забавы сабе малеча знаходзіць  пры любым надвор’і.

Людміла ВЕРАС.

Фота Юрыя ГОРЫДА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *