У Ашмянскім раёне праходзіць акцыя «Тут жыве ветэран»

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

У краіне праходзіць акцыя «Тут жыве ветэран», арганізатарам якой з’яўляецца Беларускі фонд міру. У нашым раёне яе ўдзельнікамі сталі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларускі фонд міру, савет ветэранаў. Галоўная мэта акцыі — захаванне гістарычнай памяці аб Перамозе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праяўленне павагі да народа-пераможцы.

IMG_3572

Шыльда са словамі «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!» упрыгожыць дамы і кватэры былых абаронцаў краіны. Першыя з іх маладзёжныя лідары і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў прымацавалі каля кватэр ашмянскіх ветэранаў Станіслава Іванавіча Абрамовіча, Леапольда Іванавіча IMG_3573Бабіцкага, Міхаіла Цімафеевіча Дармастука, Таццяны Сцяпанаўны Мягковай, Зінаіды Іосіфаўны Заблоцкай і Браніслава Іванавіча Шагідзевіча.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка, першы сакратар райкама «БРСМ» Вольга Шыдлоўская, старшыня РА ГА «Беларускі фонд міру» Тамара Суравец, начальнік групы прызыву на ваенную службу раённага ваенкамата Віталь Кішкель, актывісты БРПА і БРСМ — школьнікі і кіраўнік “пярвічкі” “Беларусбанка” Аляксандр Куліковіч.

Удзельнікі акцыі разумеюць, што свет не павінен забываць жахі вайны, пакуты і смерць мільёнаў. Абавязак будучых пакаленняў – захаваць памяць аб вялікім подзвігу і асабіста пакланіцца мужнасці і стойкасці ўсіх, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу.

— Наша акцыя – гэта яшчэ адна магчымасць выказаць словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, дапамагчы ім, — адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Вольга Шыдлоўская. — Іх засталося не так шмат, можа, з гэтай прычыны яны становяцца для нас усё даражэй і даражэй. Сустрэча з абаронцамі нашай краіны – гэта своеасаблівы заклік да захавання міру на зямлі.

IMG_3603
З ветэранам Таццянай Сцяпанаўнай Мягковай

Аднак усталяванне памятных дошак — толькі паўсправы, галоўная мэта ўдзельнікаў акцыі – сустрэчы з ветэранамі вайны. Абаронцаў краіны засталося не так шмат, а ім ёсць чым падзяліцца з сучаснікамі. Нам, нашчадкам, важны ўспаміны жывых сведкаў, а іх жыццё – прыклад для нас.

Акцыя працягнецца да 9 мая. У Ашмянскім раёне памятныя шыльды ўпрыгожаць дамы і кватэры шаснаццаці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і стануць напамінам кожнаму пра тое, што побач з намі жывуць героі-пераможцы, а Вялікая Перамога дасталася нам дарагой цаной.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *