Ашмянскіх дашкольнікаў вучаць эканоміць

Образование

1 лістапада ў свеце адзначаюць Дзень энергазберажэння, які ў 2008 годзе ініцыявала міжнародная экалагічная сетка “Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі”.

IMG_5790

Свята атрымала статус міжнароднага, так як дадзеную ініцыятыву адразу падтрымалі ў дваццаці краінах. У міжнародны Дзень энергазберажэння ў розных частках свету, у тым ліку і ў Беларусі, праходзяць розныя тэматычныя мерапрыемствы, акцыі, канферэнцыі, прысвечаныя пытанням энергазберажэння і выкарыстання аднаўляемых крыніц энергіі.

IMG_5808

Сёлета гэта свята адзначылі ў Ашмянскім яслях-садзе №6 у рамках праекта “Энергаэфектыўнасць у школах”. Мэтайпраекта стала ўцягванне насельніцтва ў рэалізацыю мерапрыемстваў па энергазберажэнні і далейшае ўкараненне ў краіне інавацыйных энергазберагальных тэхналогій і тэхналогій з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі.

Нагадаем, што дадзены праект накіраваны на розныя энергаэфектыўныя мерапрыемствы і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і мясцовымі органамі ўлады. Паколькі выдзеліць сродкі на ўсе ўстановы адукацыі немагчыма, таму быў аб’яўлены конкурс, на аснове якога былі выбраны чатырыўстановы з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.  Сярод тых, хто выступае ў якасці пілотных аб’ектаў для ўкаранення шырокага комплексу энергаэфектыўных мерапрыемстваў, ? ашмянскі яслі-сад № 6.

Акрамя асноўных, звычайных энергаэфектыўных мерапрыемстваў, такіх як замена старых вокнаў, цеплавая ізаляцыя вонкавых сцен і даху, замена лямпаў напальвання на энергазберагальныя, аўтаматызацыя цепласпажывання, эфектыўныя сістэмы асвятлення з рэгулюемым светлавым патокам, у праекце прысутнічаюць  і адносна новыя тэхналогіі, якія пакуль не знайшлі масавага прымянення — устаноўка ўтылізатара цеплыні для падагрэву прытокавага паветра, укараненне сонечных калектараў для сістэм гарачага водазабеспячэння.

З гэтымі “энергаэфектыўнымі навінкамі” ўстанова адукацыі будзе адпавядаць высокім тэхнічным патрабаванням і атрымае сучаснае аблічча. Увасобіць у жыццё ўсе мерапрыемствы плануецца да  верасня 2016 года.

Першыя крокі ў еўрапейскім праекце ўжо зроблены. Вось і падчас акцыі “Вось яно магічнае – сонца электрычнае” ў дзіцячым садку прадстаўнікі Ашмянскіх электрычных сетак замест звычайных лямпаў напальвання ўстанавілі люмінесцэнтныя, якія дазволяць знізіць энергаспажыванне ў сістэме асвятлення ў пяць разоў.

Далей удзельнікі акцыі разам з дашкольнікамі перамясціліся на прадпрыемства электрычных сетак. Патрэбна адзначыць, што гэта не першая сустрэча выхаванцаў садка з работнікамі.

IMG_5745IMG_5747IMG_5752

У рамках міні-экскурсіі дзецям расказалі аб тым, што такое электрычнасць і электрычны ток, як ён трапляе ў нашы кватэры, чаму загараецца лямпачка. Намеснік галоўнага інжынера Юрый Станкевіч у даступнай форме растлумачыў дзецям, як працуе прадпрыемства электрычных сетак і адзначыў  тое, як важна эканоміць электраэнергію і асцярожна адносіцца да ўсяго, што звязана з электрычнасцю. Дзеці ўважліва слухалі аповед спецыяліста і разглядалі вялікія трансфарматары вышынёй з двухпавярховы дом.

Пасля таго, якIMG_5774 удзельнікі акцыі вярнуліся ва ўстанову адукацыі,іх чакаў ранішнік, прысвечаны тэме захавання электраэнергіі і крыніц рэсурсаў. У выкананні дзяцей гучалі песні, “энергаэфектыўныя” казкі і прыпеўкі, тэатральныя пастаноўкі і танцавальныя нумары. Аб тым, як можна эканоміць, гледачам расказвалі героі казкі “Церамок”:ліса прапанавала ўсталяваць энергазберагальныя лямпачкі, зайчык — уцяпляць вокны, мядзведзь – сцены, а жабка вучыла рамантаваць кран,каб паменшыць страты вады.Бацькі таксама не засталіся ў баку ад мерапрыемства, яны прымалі актыўны ўдзел ўтэатральных пастаноўках.

У завяршэнні акцыі дзецям прадэманстравалі відэаролік аб прыгодах “Хуткай энергетычнай дапамогі”, якая ўжо стала своеасаблівай візітоўкай праекта, а ўсе юныя артысты атрымалі ў падарунак размалёўку з героямі мультфільма.

Пасля акцыі эксперт па тэрытарыяльна-арыентаваным развіцці Валянціна Сталыга выказала падзяку кіраўніку ясляў-сада №6 Марыне Мельнікавай і калектыву за супрацоўніцтва, органам мясцовай улады — за дапамогу ў рэалізацыі праекта, а дзецям і бацькам — за цёплае і шчырае свята.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *