Лідары жніва на Ашмяншчыне

Главное

Набірае тэмпы самая гарачая фаза сельскагаспадарчых работ. Ужо падведзены першыя вынікі раённага працоўнага спаборніцтва сярод камбайнераў і вадзіцеляў на ўборцы збажыны за перыяд з 3 па 9 жніўня. Узнагародзіць перадавікоў выехалі першы намеснік старшыні райвыканкаму, начальнік райсельгасхарчу Віталій Ясюкайціс і старшыня райкама прафсаюзаў працаўнікоў АПК Раіса Турлай. Далучыліся да віншаванняў і кіраўнікі гаспадарак.

Сямейны экіпаж Спірыдовічаў: бацька Станіслаў і сын Аляксей

Сярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах з прапускной здольнасцю ад 10 да 12 кілаграмаў збожжа ўключна ў секунду лідзіруе механізатар КРСУП э/б “Баруны” Іван Прыгодскі, які на камбайне КЗС-1812 намалаціў 448 тон. На камбайнах з прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў збожжа ўключна найбольш намалаціў экіпаж сям’і Спірыдовічаў з СВК імя Кляцкова – Станіслаў Антонавіч і яго сын Аляксей. Удваіх на камбайне “Мега-208” яны ўжо атрымалі намалот у 409 тон збожжа. Цікава, што ў гэтай жа катэгорыі ў СВК “Кракоўка” лідзіруе таксама сямейны экіпаж: Станіслаў Суравец з сынам Аляксандрам на камбайне КЗС-10К намалацілі толькі на дзве тоны менш – 407 тон.

Сямейны экіпаж Сураўцоў: бацька Станіслаў і сын Аляксандр

Сярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах з прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў збожжа ў секунду, вылучаецца яшчэ адзін руплівец, які на час жніва вяртаецца за штурвал – працаўнік РУП ЖКГ Пётр Высоцкі, які на камбайне СВК “Кракоўка” “Джон Дзір-9660” сёлета ўжо намалаціў 481 тону збожжа. Наогул, працаўнікі кракоўскай гаспадаркі, як пастаянныя, так і добраахвотныя, сёлета задаюць тон уборачнай кампаніі. Вадзіцель Юрый Карпінскі на калгаснай грузавой аўтамашыне МАЗ перавёз 908 тон збожжа, а часовы працаўнік Павел Аўгуль на асабістым МАЗе перавёз амаль паўтысячы тон – 496.

Вучань Жупранскай СШ Ягор Шымановіч і камбайнер Тадэвуш Бернатовіч

Першы тысячнік сёлетняга жніва таксама працуе ў Кракоўцы. Тадэвуш Бернатовіч з юным памочнікам, вучнем Жупранскай СШ Ягорам Шымановічам на камбайне КЗС-1218 намалацілі больш за тысячу тон збожжа. З поля вечарам працавіты селянін прывязе падарункі, і сярод іх – прыгожую архідэю.

Іван Прыгодскі
Пётр Высоцкі
Пётр Высоцкі
Юрый Карпінскі
Павел Аўгуль

Проста на поле непадалёк ад вёскі Люгоўшчына, дзе адбывалася ўшанаванне герояў жніва выехаў “музычны дэсант” – артысты народнага ансамбля народнай песні “Жытніца” за лічаныя хвіліны стварылі атмасферу сапраўднага свята. Аляксандр Пашкоўскі, Роза Яцуковіч, Валянціна Горыд і Святлана Ганусевіч вясёлай песняй і вершаваным радком уславілі працу хлебаробаў. Бо працаўнікі вёскі вартыя гэтай пашаны, як ніхто іншы.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *