Са святам, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Главное

Паважаныя жыхары Ашмяншчыны!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Шчыра і сардэчна віншуем вас з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Незалежнасці – гэта сімвал свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў. Суверэнітэт – вялікая каштоўнасць, якая належыць не толькі сучасным, але і будучым пакаленням. Па волі беларускага народа Дзень Рэспублікі адзначаецца ў дзень вялікай даты вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што надае асабліва сімвалічны характар адной з галоўных падзей у нашай гісторыі.

Нізкі паклон і ўдзячнасць вам, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі вызвалення Беларусі. Гэта вы, цаною свайго жыцця, перамаглі ворага, адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Дзякуй усім жыхарам Ашмяншчыны, каму выпала аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. Гэта наша вялікая гісторыя, з якой мы чэрпаем мудрасць і сілы. Разам мы зробім усё, каб незалежная Беларусь і ў далейшым была нашым дастойным і надзейным домам.  Мы будзем свята шанаваць мінулае, будаваць сённяшняе і шчыра дбаць пра заўтрашняе.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, ладу і дабрабыту ў кожнай сям’і, у  кожным доме.

Са святам, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *