На жнівеньскім форуме педагогаў сферы культуры віншаванні прымала настаўніца з Гальшан

Культура

 

Дырэктары дзіцячых школ мастацтваў, музычных каледжаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці, якія курыруюць сферу культуры, падвялі вынікі работы і вызначылі задачы на новы навучальны год.

На форуме ў Шчучыне педагогі сферы культуры абмяняліся напрацоўкамі сваіх калектываў, абмеркавалі пытанні замацавання маладых спецыялістаў і павышэння прафесійнага ўзроўню педагагічных кадраў, а таксама пазнаёміліся са славутасцямі раённага цэнтра, здзейсніўшы экскурсійную прагулку па шчучынскіх вуліцах.

Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч выказала педагогам шчырыя словы падзякі за плённую працу, а лепшым па прафесіі ўручыла ўзнагароды. За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у духоўнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення Ганаровай граматай упраўлення культуры ўзнагароджана настаўнік Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Канстанцінаўна Каспяровіч.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.